Эканоміка99

Баранавіцкая «Грыбная краіна» ўхваляе знішчэнне «сваіх» шампіньёнаў у Расіі

У Расіі бульдозерам раздушылі шампіньёны, якія нібыта везлі з Баранавіцкай гаспадаркі. На грыбы не было дакументаў, акрамя дэкларацыі, якую лёгка можна знайсці ў інтэрнэце.

Дзве фуры з грыбамі (15 і 17 тон) затрымалі 26 снежня ў Растоўскай вобласці. Шампіньёны везлі з Беларусі, але расейцы палічылі, што яны з Польшчы, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне нагляднага ведамства па Растоўскай вобласці.

Адна з партый суправаджалася дэкларацыяй, згодна з якой вытворцам прадукцыі з'яўлялася фермерская гаспадарка з Баранавіцкага раёна. Аднак дакумент не быў зарэгістраваны ў сістэме Расакрэдытацыі, а таксама на тавар адсутнічаў пратакол выпрабаванняў.

У панядзелак амаль 17 тон грыбоў знішчылі на палігоне ў Растове-на-Доне.

— Правільна зрабілі, што знішчылі, - пракаментаваў гэтую сітуацыю Антон Пужэвіч, заснавальнік КФХ «Грыбная краіна». - Дадзены груз не меў ніякага дачынення да нашай прадукцыі.

Па словах Антона, грыбы з яго гаспадаркі заўсёды даязджаюць да месца прызначэння ў Расіі. Груз «Грыбной краіны» мае неабходны пакет дакументаў, а ў «Рассельгаснагляд» гаспадарка прадастаўляе ўсю інфармацыю аб шампіньёнах, што экспартуюцца ў РФ

- Акрамя таго, нашы шампіньёны адгружаюцца толькі ў скрынях з фірмовым лагатыпам, і, калі грыбы расфасаваны ў іншыя скрыні, гэта не наша прадукцыя. 

На думку Антона Пужэвіча, дэкларацыю адпаведнасці на прадукцыю «Грыбной краіны» можна лёгка знайсці ў інтэрнэце і раздрукаваць. Атрымлівае такі дакумент і кожны пакупнік грыбоў у самой гаспадарцы. Некаторыя гэтым карыстаюцца і пасля перадаюць дэкларацыю іншым фірмам, лічыць кіраўнік.

— Несумленныя кампаніі з Расіі паказваюць нас як сваіх пастаўшчыкоў, і такія грыбы часам з'яўляюцца нават у маскоўскіх крамах, - растлумачыў Антон Пужэвіч. - Гэта выклікае толькі здзіўленне і прыкрасць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць