Інтэрнэт і СМІ11

ТГС заклікае ўлады адмовіцца ад ідэі стварыць адзінага распаўсюджвальніка замежных СМІ

Стварэнне ў Беларусі адзінага распаўсюджвальніка замежных сродкаў масавай інфармацыі будзе негатыўна ўспрынятае сусветнай супольнасцю. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта, урад і Міністэрства замежных спраў Тэлекамунікацыйны галіновы саюз (ТГС).

ТГС аб`ядноўвае каля 100 юрасоб і ІП з мэтай садзейнічання развіццю ў Беларусі кабельнага і эфірнага тэлебачання, сродкаў сувязі і тэлекамунікацый. 

Ліст уладам адпраўлены ў сувязі з падрыхтоўкай указа аб стварэнні адзінага дзяржаўнага распаўсюджвальніка замежных СМІ. Стварэнне такой структуры супярэчыць закону «Аб сродках масавай інфармацыі», у якім гаворыцца пра недапушчальнасць манапалізацыі СМІ, зазначаецца ў лісце ТГС. 

«Сусветная і еўрапейская супольнасць з улікам міжнароднага заканадаўства ўспрыме стварэнне такой структуры як абмежаванне свабоды слова і інфармацыі на тэрыторыі нашай дзяржавы, што пацягне пагаршэнне іміджу краіны, умоў (магчымасці) давання міжнароднага крэдытавання і эканамічнага супрацоўніцтва», — падкрэсліваецца ў лісце.

На думку яго аўтараў, прапаганда дасягненняў Беларусі ў сусветнай інфармацыйнай прасторы праз замежныя СМІ, чым абгрунтоўваюць стварэнне адзінага дзяржраспаўсюджвальніка ініцыятары ўказа, магчымая з дапамогай разавых акцый з кожным СМІ. «Паставіць на пастаянную аснову такую дзейнасць за межамі нашай краіны, навязваючы яе партнёрам, немагчыма, нават сама прапанова выкліча негатыўную рэакцыю ў прадстаўнікоў усёй медыйнай супольнасці», — упэўненыя ў ТГС. 

У лісце гаворыцца, што «галіна з цяжкасцю перажыла заканадаўства ў частцы падавання паслуг сувязі, якое рэгулярна мяняецца ў перыяд з сярэдзіны 2013 года». ТГС просіць кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца, прэм`ер-міністра Андрэя Кабякова і міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў цяжкі для ўсёй эканомікі час «прыняць меры па прадухіленні дэстабілізацыі працы прадпрыемстваў» галіны.

Нагадаем, 29 снежня старшыня праўлення ТГС Алена Клюйкова паведаміла БелаПАН, што ўказ прэзідэнта аб стварэнні адзінага дзяржаўнага дыстрыб`ютара замежных СМІ можа быць прыняты ўжо бліжэйшымі днямі. Яна асабліва зазначыла, што праект дакумента распрацоўваўся без прыцягнення профільных саюзаў і прадстаўнікоў бізнесу. 

Паводле інфармацыі Клюйковай, што цяпер у Беларусі працуюць прыкладна два дзясяткі дыстрыб`ютараў, якія прадстаўляць пераважна расійскія тэлеканалы, аднак большасць замежных каналаў працуюць наўпрост з кабельнымі аператарамі. З`яўленне адзінага дзярждыстрыб`ютара можа прывесці да павышэння выплат за трансляцыю тэлеканалаў і закрыцця кабельных аператараў, якія не змогуць працаваць у новых умовах і ў выніку сыдуць з рынку. «Гаварыць аб тым, што гэта — рынак і на месца адных прыйдуць іншыя, не варта, таму што з улікам увядзення такіх правілаў і агульнай эканамічнай сітуацыі ніхто ў гэты апрыёры стратны бізнес укладвацца не будзе», — мяркуе Клюйкова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць