Ежа2020

Чаму ў Еўропе грэчка зялёная, а ў нас карычневая?

Мы прывыклі купляць у краме грэцкія крупы прыгожага арэхавага колеру. У краінах Эўропы грэчка звычайна выглядае бледна-зялёнай. Чаму так і які варыянт больш карысны?

Грэчка не зьяўляецца злакам. Яна належыць да сям’і Polygonaceae (драсёнавыя), якая таксама ўключае шчаўе і рэвень. Яе навуковая назва — Fagopyrum Esculentum. Грачанае зерне памерам зь зерне пшаніцы, але пры тым яно мае ўнікальную трохкутную форму. Для таго, каб грачанае зерне можна было спажываць у ежу, яго пазбаўляюць зьнешняй цёмнай абалонкі, шалупіньня. Пад ім знаходзім сырое зерневае ядро, якое выглядае зялёным.

Вытворцы падвяргаюць сырую (зялёную) грэчку тэрмічнай апрацоўцы па некалькіх прычынах. Па-першае, гэта скарачае час прыгатаваньня. Па-другое, гэта дадатковая абарона супраць патагенных арганізмаў, якія вельмі любяць неапрацаваныя прадукты. Па-трэцяе, апрацаваная (пражаная) грэчка набывае прыгожы карычневы колер і арэхавы водар. Некаторыя знаёмыя пытаюцца ў мяне: а можа быць, і нам трэба перайсьці на зялёную нясмажаную грэчку, бо гэта сучасна — ужываць больш натуральныя прадукты?

Ці больш карысная зялёная грэчка? Увогуле, так, бо пры тэрмічнай апрацоўцы заўсёды зьмяншаецца колькасьць пажыўных рэчываў. Страта гэта, аднак, мінімальная. У хатніх умовах вы ў любым выпадку падвяргаеце кашу тэрмічнай апрацоўцы (калі варыце яе). Што тычыцца новага трэнду — есьці сырую, прарошчаную грэчку, то навукова не даказана, што яна больш карысная ў параўнаньні са звычайнай грэчкай. Беларусь у апошнія гады вырошчвае ўсё больш грэчкі. Крупы вырабу Скідальскага і Гомельскага камбінатаў хлебапрадуктаў займаюць вялікую частку рынку. Вытворчасць грэцкіх круп складае 0,7—1,5 кг у год у разліку на аднаго жыхара нашай краіны. Гэта прыкладна ў 5 разоў менш, чым мы ямо. Вось як моцна мы любім грэчку! Частку грачанай крупы Беларусь імпартуе з Расеі, Украіны і Кітаю.

Харчовы профіль

Грачаная крупа ўтрымлівае прыкладна 12 грамаў бялку на 100 грам. Гэта параўнальна з іншымі крупамі. Адметна тое, што грэчка складаецца з амаль усіх незаменных амінакіслот у выдатных прапорцыях і ўтрымлівае амінакіслату лізін, якой бракуе ў збожжавых культурах, такіх як пшаніца, кукуруза, рыс і г.д.

Грачаная крупа вельмі багатая крыніца растваральных і нерастваральных харчовых валокнаў. 100 г. грэчкі ўтрымлівае 10 г. валокнаў. Гэта — траціна сутачнай патрэбы ў валокнах для жанчын і чацьвярціна для мужчын. Валокны павялічваюць грувасткасьць ежы і дапамагаюць прадухіліць праблемы запораў, паскараючы пэрыстальтыку кішачніка. Да таго ж, валокны зьвязваюцца з таксынамі ў кішачніку і выдаляюць іх з арганізму.

Моцны антыаксыдант

Належнае дзеяньне нашай уласнай сыстэмы антыаксыдантнай абароны залежыць ад наяўнасьці у рацыёне мінэралаў сэлену, медзі, марганцу і цынку. Акрамя таго, арганізм выкарыстоўвае вітаміны, якія могуць выступаць у якасьці антыаксыдантаў самі па сабе: вітамін С, вітамін Е і вітамін B2. Грэчка ўтрымлівае многія элемэнты з вышэйназваных мінэралаў і вітамінаў, некаторыя зь іх — у велізарнай колькасьці. Так, у 100 грамах грэчкі (сухая вага) знойдзем 65% ад сутачнай патрэбы марганцу, 55% медзі, 16% цынку, 12 % сэлену, 25% вітаміну B2. Грэчка сама па сабе ўтрымлівае мала вітаміну С, аднак у яе склад уваходзіць унікальны хімічны кампанэнт рутын, які дапамагае арганізму эфэктыўна выкарыстоўваць вітамін С. Такім чынам рутын ускосна грае ролю ў выпрацоўцы калягену (асноўны будаўнічы блёк скуры). Ці можа вы памятаеце яшчэ з савецкіх часоў прэпарат «Аскарутын»? Яго дактары выпісвалі, каб хутчэй загойваліся раны, а касмэтолягі рэкамэндавалі для эластычнасьці скуры. «Аскарутын» складаецца з аскарбінавай кіслаты (вітамін С) і рутыну. Рутын мае добра выражаныя супрацьзапаленчыя ўласьцівасці і дапамагае прадухіліць ўтварэньне тромбаў у крывяносных сасудах.

Іншыя перавагі для здароўя

Навукова даказана, што ўжываньне грэчкі пазытыўна сказваецца на ўзроўні халестэрыну. Гэта адбываецца хутчэй за ўсё дзякуючы грачаным харчовым валокнам. Яны зьвязваюцца з жоўцевымі солямі (што ўтвараюцца з халестэрыну) і памяншаюць іх паўторнае паглынаньне ў тоўстай кішцы і, такім чынам, дапамагаюць зьнізіць узровень «дрэннага» халестэрыну.

Эпідэміялягічныя дадзеныя з Кітаю паказвацюь значна больш нізкую распаўсюджанасьць гіперглікеміі (падывшанага цукру ў крыві) ў тых супольнасьцях, якія спажываюць грэчку як асноўную крупу, у параўнаньні з супольнасьцямі, якія ядуць у асноўным рыс. Адсюль навукоўцы робяць высновы, што грэчка мае патэнцыйную ролю ў глікемічным кантролі. Даследаваньне 2013 году пацвярджае гэтую гіпотэзу. Тыя яго ўдзельнікі з дыябэтам 2 тыпу, якія зь ежай атрымлівалі грачаныя крэкэры, мелі лепшыя паказчыкі ўзроўню інсуліну ў крыві. Цікава, што ў гэтым жа даследаваньні быў адзначаны больш нізкі ўзровень так званага «гармону голаду» грэліну ў крыві тых, хто рэгулярна ўжываў грачаныя прадукты.

Даказана, што грэцкі мёд зьмяншае сымптомы прастуды ў дзетак.

Грэчка (BW) можа паводзіць сябе як прэбіётык і спрыяць росту добрых бактэрый у нашым кішачніку.

Як есьці? Некалькі хуткіх ідэй

*Ешце грэчку на сьняданак. Ці ведаеце вы, што яе вельмі смачна зьмяшаць напалову з аўсянкай?

*Дадайце прыгатаваную грэчку ў супы або рагу, каб надаць ім больш смаку і больш густую тэкстуру.

*Грэчка выдатна спалучаецца з грыбамі.

*З грэчкі атрымліваюцца цудоўныя вэгэтарыянскія катлеты.

*Прадаюцца і разнастайныя макаронныя вырабы з грачанай мукі — ад кітайскай лапшы «соба» да літоўскіх грачаных ражкоў.

*З грачанай мукі можна рабіць бліны, хлеб, кексы. Дарэчы, паколькі грэчка не адносіцца да злакаў, то яна не ўтрымлівае глютэну (клейкавіны), то бок яна ня клейкая. Таму ў большасьці рэцэптаў мае сэнс зьмешваць яе са звычайнай мукой.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць