Здарэнні11

У сургуцкай калоніі зэк-беларус праз тэлефон ашукаў расіян на 3 млн расійскіх рублёў

Тэлефонны махляр са студзеня па травень 2015 года скрадаў грошы ў пермскіх пенсіянераў. Яго ахвярамі сталі 46 чалавек, а здабыў ён пры гэтым больш за 3 мільёны расійскіх рублёў.

Як паведамляе sitv.ru, злачынцам аказаўся беларус, які ў гэты час адбываў пакаранне за асабліва цяжкія злачынствы ў сургуцкай калоніі №11. Ён тэлефанаваў пенсіянерам і, скажаючы свой голас, называўся следчым. Мужчына паведамляў ім заведама ілжывую інфармацыю, быццам іх блізкія ўчынілі злачынствы. За спыненне крымінальнага пераследу ён патрабаваў ад 5 да 400 тысяч расійскіх рублёў. Пацярпелыя пераводзілі запатрабаваную суму на QIWI-кашалёк.

Дарэчы, тэлефанаваў зняволены з мабільніка, што забаронена ў рэжымнай установе.

Суд прызначыў зламысніку 11 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за замах на махлярства і махлярства, учыненае з прычыненнем значнага і буйнога ўрону. Ён прысуджаны да штрафу ў 100 тысяч расійскіх рублёў. Акрамя таго, ён павінен выплаціць усе грошы, атрыманыя ад пацярпелых.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць