Навука і тэхналогіі44

Да Зямлі ляціць двайнік чэлябінскага метэарыта

NASA паведаміла пра набліжэнне да Зямлі астэроіда, які па характарыстыках падобны да знакамітага чэлябінскага метэарыта.

depositphotos.com

Як гаворыцца на афіцыйным сайце NASA, касмічнае цела 2013 TX68 наблізіцца да планеты Зямля на адлегласць 17 тыс.км (максімальна блізка) 5 сакавіка 2016 года. Дыяметр патэнцыйна небяспечнага для Зямлі касмічнага цела дасягае 30 метраў.

Цяпер астэроід знаходзіцца на адлегласці 14 млн км ад планеты. Магчымасць сутыкнення астэроіда з Зямлёй малая, супакойваюць спецыялісты.

Навукоўцы адзначылі, што ў 2016 годзе 2013 TX68 не сутыкнецца з Зямлёй, а вось 28 верасня 2017 года імавернасць таго, што астэроід упадзе на планету, падвышаецца да 0,000000004%.

У NASA палічылі, што калі катастрофа ўсё-ткі адбудзецца, у атмасферы Зямлі вызваліцца ў два разы больш энергіі, чым пры сутыкненні Зямлі з чэлябінскім метэарытам. Гэтага цалкам хопіць для знішчэння буйнога горада ці кангламерацыі.

Астэроід 2013 TX68 быў адкрыты ў канцы 2013 года пры дапамозе Каталінскага нябеснага агляду.

Чэлябінскі метэарыт упаў на горад Чэлябінск 15 лютага 2013 года. Яго хуткасць руху была роўная 20 км/с. Памер нябеснага цела складаў 17 м у дыяметры, а маса каля 10 тыс. т. Ад ударнай хвалі вокны будынкаў разбіліся на дробныя аскепкі, больш за тысячу чалавек звярнуліся ў бальніцы са шматлікімі парэзамі і ўдарамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць