Эканоміка55

Ліміт «22 еўра — пасылка, 300 — увоз» ўступіць у сілу 14 красавіка

Прычынай узмацнення жорсткасці лімітаў бяспошліннага ўвозу тавараў з'явілася значнае павелічэнне аб'ёмаў увозу тавараў у камерцыйных маштабах у адрас фізічных асоб без выплаты мытных плацяжоў.

Пра гэта распавёў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Прадстаўнік ДМК прывёў статыстыку аб'ёмаў увезеных у Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў.

«90% жыхароў Беларусі не атрымліваюць пасылкі. Больш за 250 тысяч беларусаў атрымлівалі каля 10 пасылак у год, а 2,5 тысячы беларусаў — больш за 100», — адзначыў ён.

Арлоўскі таксама падкрэсліў, што ліміт «22 еўра — пасылка, 300 — ўвоз» аналагічны норме, якая прымяняецца ў шэрагу дзяржаў — членаў Еўрасаюза. «Гэта практыка ў Еўрасаюзе. У большасці краін ЕС усталявалі нормы ў 22 еўра для бяспошліннага ўвозу ў таварах, што перамяшчаюцца пры дапамозе міжнародных паштовых адпраўленняў. Гэта такія краіны як Германія, Італія, Чэхія. Больш за тое, ёсць нормы больш жорсткія — у Кітаі ўсяго 7 еўра. У асобных краінах — Францыі, Швецыі наогул няма бяспошліннага ўвозу, любая пасылка мае на ўвазе выплату падатку», — падкрэсліў ён.

Намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта таксама агучыў дату, калі ўказ прэзідэнта № 40 ад 11 лютага 2016 года ўступіць у сілу.

«Гэта адбудзецца 14 красавіка гэтага года», - распавёў ён. Ён адзначыў, што двухмесячны тэрмін паміж апублікаваннем ўказа і уступленнем яго ў сілу зроблены для таго, каб беларусы змаглі без выплаты пошлін атрымаць замоўленыя тавары.

***

Нагадаем, указам № 40 ўстаноўлена зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і (або) экспрэс-грузах у адрас аднаго атрымальніка, з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца. Ва ўказе таксама вызначана, што ў выпадку ўвозу тавараў у Беларусь часцей за адзін раз у тры месяцы тавары коштам звыш 300 еўра і (або) вагой больш за 20 кг не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1 500 еўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць