Грамадства3232

Ураджэнцу Мачулішчаў пажыццёвае зняволенне замянілі на расстрэл

15 лютага Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 31-гадовага ўраджэнца вёскі Мачулішчы Мінскага раёна Сяргея Хмялеўскага. Мужчына здзейсніў жорсткае забойства дзвюх і больш асоб.

Сяргей Хмялеўскі. Фота tut.by

Раней абвінавачаны быў неаднаразова судзімы - за крадзеж, рабаванне, разбой, хуліганства, наўмыснае прычыненне менш цяжкага пашкоджання, уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. (Ч.2 арт. 205 КК - 1999 год; ч. 2 арт. 205 КК -2000 год; ч.2 арт. 339 КК — 2001 год; ч.2 арт.149 КК, ч.3 арт. 207 КК, ч. 1 арт. 172 КК — 2003 год; ч.2 арт. 206 КК, ч. 3 арт. 339 КК, арт. 415 КК — 2010 год).

Па апошняй крымінальнай справе яму было прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве дзвюх і больш асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго здзяйсненне. А таксама ў крадзяжы, замаху на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, незахаванні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Як піша Tut.by, крымінальная справа была распачатая ў лістападзе 2014 года, пасля таго як у Мінскім раёне пры тушэнні пажару ў прыватным доме супрацоўнікі МНС знайшлі абгарэлыя целы 49-гадовага мясцовага жыхара і яго 48-гадовай сужыцелькі. На целах загінулых былі выяўленыя шматлікія колата-рэзаныя раны шыі і галавы. Следчыя прыйшлі да высновы, што падпал дома быў ажыццёўлены з мэтай утойвання слядоў злачынства.

Пакідаючы месца злачынства, абвінавачаны ў двары дома забітых сустрэў 57-гадовага аднавяскоўца. Жадаючы пазбавіцца ад сведкі, сапхнуў яго ў бетонную яму глыбінёй два метры. У выніку падзення пацярпеламу былі прычынены шматлікія цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх праз некалькі тыдняў ён памёр у бальніцы.

Гэта другі смяротны прысуд вынесены ў Беларусі ў 2016 годзе. Нагадаем, прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў11

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць