Улада11

У Баранавічах пратэстуюць супраць шансону на ТВ

Сорак жыхароў Баранавіч зьвярнулася да мясцовага тэлеканалу «Інтэкс» з просьбаю выключыць з праграмы кліпы гурту «Бутырка», А. Новікава, Б. Маісеева, Веркі Сярдзючкі ды нават «ВІА ГРА».

Сорак жыхароў Баранавіч зьвярнулася да мясцовага тэлеканалу «Інтэкс» (а таксама ў гарвыканкам) з просьбаю выключыць з праграмы кліпы гурту «Бутырка», А.Новікава, Б.Маісеева, Веркі Сярдзючкі ды нават «ВІА ГРА».

На думку падпісантаў, згаданыя песьні прапагандуюць антызаконны лад жыцьця, распусту, алькаголь і гвалт. Ідэя такога звароту належыць старшыні Рады грамадзкай арганізацыі «Творчае згуртаваньне «Сьвятліца» Алесю Бокачу. Ён упэўнены, што пад лістом падпісаліся б і тысячы людзей, бо на мясцовых тэлеканалах у краіне склалася жахлівая сытуацыя. У кліпах, напрыклад, тая самая «Бутырка» (вельмі папулярная сярод жыхароў песьняй «Тает снег») зьяўляецца на сцэне апранутая ў зэкаўскія робы.

Пасьля разгляду ліста кіраўніцтва тэлеканалу «Інтэкс» вырашыла адмовіцца ад трансьляцыі пэўных кліпаў — «Бутыркі», ВІА ГРЫ, Новікава, Маісеева, Арамірава. У баранавіцкі эфір, аднак, будуць працягваць выходзіць Верка Сярдзючка са сваёю «Гарылкаю» і Міхаіл Круг — «з павагі да ягонай памяці». У сваім адказе дырэктар тэлекампаніі Анатоль Кароль паведаміў, што здымае колькі кліпаў найбольш адыёзнага зьместу. Аднак пасьля дапісаў, што зварот групы жыхароў Баранавіч можна параўнаць з савецкімі часамі, калі партыя вырашала, што каму слухаць, чытаць і глядзець. І сыходзячы з гэтага трэба забараніць народныя песьні «Шумеў камыш», а таксама вярнуць цэнзуру ў творы Ясеніна і Пушкіна. Пры канцы афіцыйнага адказу А. Кароль (які раней працаваў у лукашэнкаўскай газэце «Наш Край»), робіць выснову, што гэта ўсё зроблена каб ізноў прыцягнуць увагу «да некаторых асоб з апазыцыі».

Ну, што да ўвагі, то перадусім дзякаваць Богу, што нехта нарэшце прыцягнуў яе да факту паўсюднага насаджэньня музыкі не найлепшай якасьці. Людзі замаўляюць тое, што ім рэклямуюць ФМ-станцыі і расейскія тэлеканалы: крымінальны шансон, расейскі псэўдафальклёр Кадышавай і папсу. Вядома, што круціцца дзень і ноч, тое і запамінаецца, тое і здаецца прыгожым і сучасным, за тое і плацяць немалыя грошы.

Культуру трэба выхоўваць. Інакш, якія ты адсоткі беларускай песьні ні ўдавай, яна мяняцца ня будзе. Дасюль не чуваць на мясцовых каналах песьні сучаснай беларускай папсы, не сьпяваюць на бяседах. Зірніце ў нядзелю ранкам дзіцячыя каналы на дзяржаўным тэлебачаньні: ад малога на конкурсы ставяць сьпяваць прымітыўныя зонгі Біланаў і Савічавых…

Некалі калега на працы, дарэчы, адстаўны расейскі афіцэр, дзясяты раз чуючы па радыё віншаваньне песьняй Долінай (пра вырашэньне сямейных пытаньняў парасонам), задумліва мовіў: «Як жа мы ўсе дэградавалі…»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць