Усяго патроху1414

Мінпрыроды назвала самыя чыстыя вадаёмы Беларусі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вядзе пастаянны маніторынг стану вод Беларусі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі.

Возера Снуды, фота wikimedia.org

«Маніторынг падземных вод у Беларусі праводзіцца на 97 гідралагічных пастах па 347 режымных наглядальных свідравінах. Існуючая дзяржаўная сетка маніторынгу паверхневых вод налічвае амаль 300 пунктаў назіранняў на 160 водных аб'ектах. Актуалізацыя даных нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Беларусі штогод праводзіцца на афіцыйным сайце Мінпрыроды», — адзначыў намеснік міністра.

Ігар Качаноўскі расказаў, што самымі чыстымі вадаёмамі прызнаны азёры Паўночнае Воласа, Паўднёвае Воласа [месца размяшчэння браслаўскай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — НН], Езярышча, Лукомскае, Мядзел, Абстэрна, Саро, Снуды і Цёста ў басейне Заходняй Дзвіны, возера Мястра і Нарач у басейне Нёмана, возера Белае каля населенага пункта Бастынь у басейне Прыпяці.

«Найбольшую нагрузку ад сцёкавых вод адчуваюць Свіслач ніжэй за Мінск, Нёман ніжэй за Гродна, Бярэзіна ніжэй Бабруйска, Дняпро ніжэй за Магілёў і Рэчыцу, Заходняя Дзвіна ніжэй за Наваполацк, Прыпяць ніжэй за Мазыр і Ясельда — ніжэй за Бярозу», — паведаміў ён.

Намеснік міністра падкрэсліў, што важным напрамкам маніторынгу з'яўляецца назіранне за станам вод на трансгранічных участках рэк па міжнародных пагадненнях. «Цяпер Беларусь падпісала два такія пагадненні — з Расіяй і Украінай. Вядзецца работа па заключэнні аналагічнага пагаднення з Польшчай. Беларусь прымае ўсе меры, накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне і ахову водных рэсурсаў», — рэзюмаваў Ігар Качаноўскі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць