Грамадства44

Статкевіч: Адбылося прыстойнае шэсце па праспекце

Мікола Статкевіч не пайшоў разам з тымі, хто рушыў шэсьцем ад кінатэатру «Кастрычнік» да ўнівэрсаму «Рыга».

«Я ўжо сказаў, што на Дзень Волі я не пайду ў бок Бангалора. Акцыя прайшла, шэсьце прайшло па праспэкце Незалежнасьці. Куды яшчэ?»

Спадар Статкевіч падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад сёньняшняй акцыі. Ці ўсё плянаванае ўдалося зрабіць?

«Я задаволены першай часткай, бо прыйшла дастаткова вялікая колькасьць людзей на несанкцыянаваны мітынг ля помніка Янку Купалу. Адбылося прыстойнае шэсьце па праспэкце да кінатэатру «Кастрычнік». Мне таксама спадабалася, што прыйшло даволі шмат людзей да гэтага кінатэатру. Але далей — людзі ў нізіне, стаяць кіраўнікі палітычных партыяў, у мэгафон нешта гавораць, іх не чуваць, не відаць, як у нейкай яме стаяць. Гэта ня сьведчыць пра павагу ні да сьвята, ні да сябе. Я думаю, можна было нешта прыдумаць, каб пазьбегнуць такога самапрыніжэньня. Альбо зь нейкай іншай кропкі выступаць, калі міліцыя не пускае залезьці наверх. Бо атрымалася, што ўверсе над натоўпам стаяць гэтыя тэатралы, а ўнізе нябачныя, нешта самі сабе выступаюць лідэры апазыцыйных партыяў. Хоць бы ўжо нейкую драбіну прынесьлі.

І безумоўна, што не спадабалася. Варыянт пачаць шэсьце ад Янкі Купалы быў кампрамісны, агульны. І, на жаль, частка тых, хто ўдзельнічаў у аргкамітэце, потым не падтрымала свой уласны кампрамісны варыянт. Частка апазыцыйных лідэраў прыйшла да Янкі Купалы, заклікала туды. А частка адмовілася ад гэтага кампрамісу. Кампраміс у тым, што я прапаноўваў Кастрычніцкую плошчу, калегі прапаноўвалі Бангалор. Мы пагадзіліся на сквэр Янкі Купалы. І яны потым самі ад гэтага адмовіліся. І гэта таксама ў мяне не выклікае захапленьня».

Уладзімер Някляеў распавёў карэспандэнту Свабоды, што таксама не пайшоў у бок плошчы Бангалор. Падводзячы вынікі сьвяткаваньня, ён сказаў:

«Адбылося лепш, чым чакалася. Бо на ўсіх прадпрыемствах, установах быў загад ні ў якім разе не адпускаць людзей з працы раней, нягледзячы на пятніцу. Ну, рыхтаваліся ня толькі мы, але і зь іншага боку.

Сапраўды, час быў трохі зараньні для акцыі. І гэтыя разьбежкі людзей, хто каля помніка Купалу, хто каля «Кастрычніка», — усё гэта працавала не на карысьць сёньняшняга сьвяточнага шэсьця.

Але тым ня менш яно адбылося. Людзей было значна больш. А галоўнае, што людзі былі настроеныя значна весялей.

Не хапала, канечне, арганізаванасьці, бо падчас падрыхтоўкі былі супярэчлівасьці ў арганізатараў, не дапрацавалі тэхнічна. Усё-ткі там у яміне каля «Кастрычніка» з мэгафонам стаяць і гаварыць было амаль што бяз толку, бо людзі нічога ня чулі.

Але што там асабліва можна было пачуць? Усе ведалі, што там хто можа сказаць. Усе ведалі, чаго яны прыйшлі і чаго дамагаюцца, і асабліва агітаваць іх ня трэба было.

Мы каля Купалы сказалі, што мы хочам жыць не ў лукашэнкаўскай, а ў купалаўскай Беларусі. У лукашэнкаўскай Беларусі ўсё нечыя, як у таго Карбаса-Барабаса адны мае палі. А ў купалаўскай Беларусі народ сам гаспадар. Вось гэта і было сёньня прадэманстравана».

Што да рэакцыі ўладаў, то, паводле Някляева, сёньня супрацоўнікі міліцыі не падыходзілі і не складалі пратаколаў. Аднак ён не выключае, што за акцыю каля помніка Купалу гэтыя пратаколы «могуць скласьці задняй датай, бо там былі людзі, якія заўсёды гэтым займаюцца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам10

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

Вышкі мабільнай сувязі ў Беларусі будуць ставіць каля самых дарог3

У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі18

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў12

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу2

Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам10

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць