Грамадства22

Самалёт «Белавія» рэйсам на Харкаў вярнуўся ў аэрапорт Мінск у выніку няспраўнасці, на борце быў у тым ліку Барыс Грабеншчыкоў

«На борце самалёта «Белавія» (мадэль CRJ), які ляцеў сёння ноччу ў Харкаў, узнікла няспраўнасць. Быў моцны хлапок, пасля чаго ў салоне патыхнула гарэлым, — напісаў нам чытач «Нашай Нівы» Канстанцін. — У выніку самалёт вярнуўся ў Мінск, доўга выпрацоўваў паліва, пасля чаго паспяхова сеў у суправаджэнні пажарных машын і карэт хуткай. Праз нейкі час пасажыраў адправілі ў Харкаў іншым бортам, ужо Embraer-ам».

«Цікава, што пасажырамі рэйса былі ўдзельнікі групы «Акварыум» і сам Барыс Грабеншчыкоў, што ляцелі на канцэрт ва Украіну», — адзначае Канстанцін, які працуе scrum-трэнерам у міжнароднай кампаніі.

Згодна з раскладам палётаў аэрапорта Харкаў, рэйс з Мінска («Эмбраер») прыбыў 4 красавіка а 2.39 замест 0.15 па раскладзе. 

У раскладзе «Белавія» ў адзін час пазначаны вылеты на Харкаў і на Мінск у 23.00 і вяртанне CRJ 100/200 у Мінск у 23.57.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў аддзеле маркетынгу авіякампаніі «Белавія», у CRJ спрацавала сігналізацыя, што шасі не прыбрана. У выніку камандзір прыняў рашэнне выпрацаваць паліва і вярнуцца ў Мінск.

Каментары2

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць