Свет2323

Стала вядома, калі Надзею Саўчанка абмяняюць на байцоў ГРУ, узятых у палон ва Украіне

Масква і Кіеў дамовіліся пра механізм вызвалення лётчыцы Надзеі Саўчанка і двух байцоў расійскага ГРУ. Іх перададуць адбываць пакаранне на радзіму сінхронна да канца мая.

tass.ru

Як паведаміў РБК федэральны чыноўнік і пацвердзіў суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва Рады Федэрацыі, Масква перадасць Надзею Саўчанка ва Украіну для адбыцця пакарання, а Кіеў верне Расіі двух асуджаных вайскоўцаў, Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева. Гэтыя працэсы будуць сінхранізаваныя, але адбудуцца толькі пасля таго, як прысуд Аляксандраву і Ерафееву уступіць у сілу — гэта значыць не раней за сярэдзіну мая.

Паводле расійскага закона вырак суда ўступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля абвяшчэння, калі не былі пададзеныя апеляцыйныя скаргі, па ўкраінскім законе — праз 30 дзён. І калі судовае рашэнне ў адносінах да Саўчанка ўжо ўступіла ў сілу 5 красавіка, то прысуд Аляксандраву і Ерафееву ўступіць толькі ў сярэдзіне мая, калі не будзе да гэтага абскарджаны.

«Павінны прайсці тэрміны працэдуры абскарджання. Таму да мая ўсе павісне», — сказаў суразмоўца ў Радзе Федэрацыі. Па словах суразмоўцы РБК, у далейшым акрамя Саўчанка будзе абмяркоўвацца абмен яшчэ некалькіх расіянаў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць