Грамадства22

Папа Францішак добраславіў абраз св. Яна Паўла II, прызначаны для аднайменнай мінскай парафіі

Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 18 мая на плошчы святога Пятра ў Ватыкане дабраславіў абраз святога Яна Паўла II, які прызначаны для мінскай каталіцкай парафіі, названай яго імем, паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Абраз быў добраславёны ў дзень нараджэння святога Яна Паўла II, якому сёння споўнілася б 96 гадоў. Абраз напісала італьянская мастачка Анна Тэдальдэрычоне. Ён уяўляе сабой дакладную копію кананізацыйнага абраза былога пантыфіка.

Мяркуецца, што абраз зойме месца ў цэнтральным алтары пакуль яшчэ не пабудаванага касцёла парафіі, якая носіць імя Яна Паўла II. Распрацаваць праект будучага касцёла пагадзіўся італьянскі архітэктар Джузэпе Сэнпрыні. Цяпер прыхаджане сталічнай парафіі Яна Паўла II дамагаюцца дазволу на будаўніцтва культавага збудавання ў сталічным мікрараёне Брылевічы (Дружба).

«Была першая спроба атрымаць участак, але, на жаль, нам адмовілі, паколькі цяпер у Мінску будуецца шмат касцёлаў, — прыводзіць Ватыканскае радыё словы пробашча парафіі ксяндза Ігара Лашука. — Спадзяюся, крок па кроку мы будзем прасоўвацца, прадставім потым усе неабходныя дакументы. будзем старацца хутчэй арганізаваць парафіяльнае жыццё».

«Я спадзяюся, што святы Ян Павел II заступіцца за нас перад Айцом нябесным, паколькі Мінску сапраўды патрэбныя новыя касцёлы. Мы разумеем, што застаюцца пуставаць касцёлы ў вёсках, дзе мала людзей, нам шкада гэтыя касцёлы, але адбываецца міграцыя ў гарады. У Мінску жыве пятая частка насельніцтва краіны, і тут не толькі дзесяць касцёлаў павінна быць», — лічыць ксёндз.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць