Меркаванні6666

«Непазбежна межы постсавецкіх дзяржаў будуць перагледжаныя». Што плануюць для Беларусі расійскія дзяржаўныя аналітыкі?

«Не могуць працаваць інтэграцыйныя структуры на прынцыпе роўнасці. Гэта постімперская інтэграцыя, тут адназначная перавага Расіі, і гэтая перавага павінна быць замацаваная ў любых інтэграцыйных структурах», — адкрыта кажа вядучы навуковы супрацоўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў (РІСД) Алег Неменскі.

Круглы стол на тэму «СНД перад абліччам новых выклікаў і пагроз: урокі мінулага і погляд у будучыню» прайшоў у прэс-цэнтры дзяржаўнай медыягрупы «Расія сёння».

РІСД — дзяржаўная бюджэтная ўстанова, якую ўзначальвае генерал-лейтэнант Службы знешней выведкі Расіі Леанід Рашэтнікаў.

Па меркаванні супрацоўнікаў РІСД, Савецкі Саюз штучна стварыў беларускую нацыю, аднак яе «трэба вярнуць у расейскі свет», а Аляксандр Лукашэнка — «беларускі нацыяналістычны палітык».

Аналітыкі РІСД, той жа Неменскі, з жалем адзначаюць, што Беларусь яшчэ занадта незалежная і «размаўляе з Расіяй на мове русафобіі і шантажу». 

Галоўны спажывальнік такой «аналітыкі» — Адміністрацыя прэзідэнта Расеі.

Інтэграцыя для Расеі выгадна толькі тады, калі яна можа дыктаваць сваю волю суседзям не толькі фактычна, але і юрыдычна, кажа Неменскі, які ў РІСД «адказвае» за пытанні, звязаныя з Беларуссю.

«Мы можам паглядзець на стары прыклад спробы інтэграцыі — Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі, у якім замацавана роўнасць удзельнікаў, хоць гэта нават смешна ўявіць… Гэта ў выніку няўдалая спроба інтэграцыі, перш за ўсё з-за роўнасці галасоў удзельнікаў», — кажа аналітык-прапагандыст.

Праз тое, што Беларусь такім чынам мае магчымасць абараняць свае інтарэсы, інтэграцыя не ідзе, шчыра і цынічна кажа Неменскі.

Паводле меркавання аналітыка РІСД, абсалютны імператыў інтэграцыі на постсавецкай прасторы — «уз'яднанне расейскамоўнай прасторы».

Ён разглядае анексію Крыма як найважнейшы прыклад такой «інтэграцыі». Такім чынам, такі ж лёс не выключаны і для расейскамоўнай Беларусі.

«Гэта прынцыпова новая з'ява на постсавецкай прасторы, калі межы мяняюцца, і адбываюцца нейкія інтэграцыйныя працэсы… ужо не на аснове міждзяржаўных адносін, а на аснове прынцыпу ўз'яднання расейскамоўнай прасторы».

«Таму непазбежна межы постсавецкіх дзяржаў будуць пераглядацца, яны будуць мяняцца, таму што гэтыя межы ствараліся ў кабінетах, яны не з'яўляліся вынікам самавызначэння нацый».

І перагляд постсавецкіх межаў — галоўнае пытанне будучыні, кажа Неменскі.

«Міжнароднае права патрабуе захавання гэтых межаў. І галоўная калізія — як мы абмінем патрабаванні міжнароднага права», - дадае аналітык.

Перш за ўсё ён чакае распаду, дэзінтэграцыі Украіны, па выніках чаго і будуць «выпрацоўвацца новыя нормы» і «новыя механізмы інтэграцыі».

Якія гэта механізмы, можна назіраць, верагодна, на прыкладзе анексіі Крыма і эканамічнага шантажа Расіі, скіраванага супраць Украіны і Беларусі за апошнія 10—15 год.

Каментары66

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць