Здарэнні2222

Вакцына, ад якой памерла дзяўчынка ў Гродне, была бельгійскай вытворчасці

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«У рамках вывучэння абставін гібелі дзіцяці пасля вакцынацыі следства актыўна ўзаемадзейнічае са спецыялістамі ГКСЭ, а таксама Упраўленнем аховы здароўя. У цяперашні час атрымана інфармацыя аб тым, што ўведзеная вакцына бельгійскай вытворчасці, закуплялася яна цэнтралізавана. У бліжэйшы час адносна пытанняў вакцынацыі ўпраўленне аховы здароўя дасць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні», — напісала Юлія Ганчарова.

Следствам прызначана судова-медыцынская экспертыза, па выніках якой можна будзе казаць аб наяўнасці або адсутнасці прычынна-следчай сувязі вакцыны і наступстваў — смерці дзіцяці. Акрамя таго будзе зразумела — індывідуальныя асаблівасці арганізма сыгралі ролю ў трагедыі альбо якасныя характарыстыкі прэпарату.

Пакуль вынікаў экспертных даследаванняў следчыя органы не атрымалі, яны толькі прызначаныя.

У сувязі з гэтым звяртаю ўвагу СМІ, падкрэсліла Юлія Ганчарова, на недапушчальнасць заўчасных высноваў аб тым, што прычынай з'яўляецца вакцына, яе вытворца або іншыя якасныя характарыстыкі.

***

Як паведамлялася, трагедыя здарылася ў Гродне 31 мая. Каля 16 гадзін у дзіцячай паліклініцы №1 пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць адзёру, паратыту і краснухі рэзка пагоршыўся стан здароўя ў 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, яна памерла ў прысутнасці сваёй маці.

Каментары22

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць