Спорт2929

Славакія дэкласавала Расію – 2:1

Пасля таго, як у першым туры Еўра расейцы змаглі вырваць нічыю ў Англіі, здавалася, што далей ім будзе прасцей. Супернікі ў Расіі не такія ўжо і грозныя – славакі і валійцы.

Уладзімір Вайс. Фота sme.sk.

Славакія ж у першай гульні саступіла Уэльсу, у пэўнай ступені гэта было нечаканасцю. Таму адступаць хлопцам Яна Козака не было куды.

Славакі выйшлі на Еўра з «беларускай» групы. Нашых яны спачатку перамаглі ў Барысаве 3:1, а пасля саступілі ў Жыліне – 0:1.

Першы тайм у цэлым прайшоў пры роўнай гульні. Аднак Славакія свае моманты выкарыстала двойчы, расейцы – ні разу. Спачатку адзначыўся Уладзімір Вайс, бацька якога некалі трэніраваў у чэмпіянаце Расіі. А пасля адзначыўся Марэк Гамшык – галоўная славацкая зорка.

Расія валодае някепскімі нападаючымі – Дзюба, Смолаў, Какорын, — але такога, як Гамшык, у складзе нашых усходніх суседзяў не аказалася.

Другі тайм зноў пачынаўся на сустрэчных курсах. Аднак чым бліжэй было да фінальнага свістка, тым часцей у аблозе аказвалася брама Матэуша Козачака. Аднойчы расейцы ўсё ж забілі. Адзначыўся Глушакоў – 1:2.

Здавалася, што другі гол зборнай Расіі немінучы, аднак славакі вытрымалі. Для іх гэта вельмі важная перамога. Цяпер Расіі для выхада з групы абавязкова перамагаць Уэльс.

Становішча ў групе B: Уэльс – 3 пункты (1 гульня), Славакія – 3 (2), Англія – 1 (1), Расія – 1 (2).

Сёння таксама сустракаюцца: Румынія – Швейцарыя (19:00), Францыя – Албанія (22:00).

Каментары29

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка3

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка3

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць