Свет55

Брытанія на рэферэндуме вырашае, ці заставацца ў складзе ЕС

У Брытаніі пачынаецца галасаванне на рэферэндуме аб тым, ці заставацца краіне ў складзе Еўрапейскага саюза. Участкі для галасавання адкрываюцца а 7 раніцы (09:00 па Мінску) і будуць працаваць да 10-й вечара.

Гэта — усяго трэці агульнанацыянальны рэферэндум у гісторыі Злучанага Каралеўства. Яму папярэднічала бурная агітацыйная кампанія, падчас якой прыхільнікі выхаду Брытаніі з ЕС аб'ядналіся пад лозунгам Vote Leave ( «Галасуй за выхад»), а галоўным лозунгам іх праціўнікаў стаў Remain («Застацца»).

Экзіт-полаў на гэтым рэферэндуме не будзе. Канчатковы вынік павінен быць вядомы да 7 раніцы 24 чэрвеня.

Для ўдзелу ў гэтым рэферэндуме зарэгістраваліся амаль 46,5 мільёна чалавек — рэкордная для брытанскіх выбараў лічба.

Ім трэба будзе паставіць крыжык насупраць аднаго з двух пытанняў у бюлетэні: «Ці павінна Злучанае Каралеўства застацца чальцом Еўрапейскага саюза?» або «Ці павінна Злучанае Каралеўства выйсці з Еўрапейскага саюза?»

Вынік будзе вызначацца на аснове простай большасці - для вызначэння далейшага лёсу Брытаніі аднаму з гэтых пытанняў неабходна набраць 50% плюс адзін голас.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі7

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў6

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах3

З’явілася відэа ўдараў УСУ па ЗРК С-400 у Белгарадскай вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі7

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць