Культура11

У гродзенскім тэатры абвяргаюць інфармацыю пра звальненне Віктара Шалкевіча

Інфармацыя пра звальненне актора і барда з’явілася сёння на старонцы Гарадзенскай бібліятэкі ў Фэйсбуку.

«Даведаліся мы, што наш славуты актор і бард Віктар Шалкевіч звольнены з Гарадзенскага абласнога тэатра лялек.

Кажуць, бард Шалкевіч дазволіў сабе вольнадумнічаць са сцэны на канцэрце, які адбыўся ў Гродне 10 чэрвеня. Пільным гарадзенскім ідэолагам і кіраўніцтву не спадабалася і ўсё - пішы заяву, бывай «Тутэйшыя», — заяўлялася ў допісе.

У Гродзенскім абласным тэатры лялек, дзе Шалкевіч працуе з 1990 года, інфармацыю пра звальненне абверглі.

«Віктар неўзабаве ідзе ў адпачынак, бо ў яго запланаваныя свае выступы, але з верасня працягне працу ў тэатры», — запэўніла Марыя Шабашова, дырэктарка тэатра.

Яна падкрэсліла, што чуткі пра звальненне — гэта толькі чуткі.

Сам Віктар Шалкеівч пракаментаваў сітуацыю так: «Я пакуль у адпачынку, а далей будзе бачна. Ва ўсякім выпадку, кантракт у мяне да наступнага года».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць