Новае ВІДЭА ад Гізуна: сакральны топас Адама Міцкевіча
«Вялікі паэт Адам Міцкевіч — прыўлашчыць яго імя каму толькі не хацелася: беларусам, палякам, літоўцам. Але Адам насамрэч вялікі творца — яго таленту хапае на ўсіх. Для сэрца Міцкевіча найдаражэйшымі і мілейшымі праз усё жыццё заставаліся мясціны і вобразы яго малой радзімы. Вось дзе малое напраўду робіцца вялікім», — так пачынаецца новае відэа Алеся Гізуна і Аляксандра Трыпуцькі пра мясціны, апетыя слаўным паэтам.
Глянуўшы відэа, вы прагуляецеся па Туганавіцкім парку, дакранецеся да Каменя філарэтаў, зачарпнеце празрыстай вады Свіцязі.
Уключайце!
***
Глядзіце таксама: Кіпятак — гейзер Наваградскага ўзвышша
-
Sofia, dotter till Volodar Glebovič. Дацкая каралева Сафія ўсё ж наша, менская княжна
-
Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень
-
У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі
Каментары