Грамадства1111

У рапарце напісалі, быццам я спрабавала збегчы з прыбіральні Савета Рэспублікі — Ганна Шарэйка распавяла пра затрыманне і знаходжанне ў СІЗА

Экс-сенатар і гендырэктар Віцебскай бройлернай фабрыкі Ганна Шарэйка дала вялікае інтэрв'ю kp.by, у якім распавяла пра сваё дзяцінства, сталенне, працу, затрыманне, два гады за кратамі і каханне, якое доўжыцца 13 гадоў.

Фота Сяргея Гапона

— Напярэдадні [у жніўні 2014] патэлефанавалі з сакратарыята [Савета Рэспублікі], сказалі — можна не прыязджаць, пытанне [пазбаўленне недатыкальнасці] разгледзяць без мяне. Аднак я вырашыла інакш. Трэба мець неверагодную сілу волі, каб бачыць, як цябе публічна пазбаўляюць недатыкальнасці і ўтоптваюць у бруд. Генеральны пракурор выступіў з заявай, што дом быў пабудаваны за кароткі тэрмін — 4,5 года. А колькі ён павінен быў будавацца? 40 гадоў? Усе дэпутаты прагаласавалі «за», і тады я ўзяла слова, сказала, што ні ў чым не вінаватая і спадзяюся на аб'ектыўнае справядлівае разбіральніцтва, бо інтарэсы фабрыкі для мяне вышэй за ўсё.

Я выйшла з залы, а каля дзвярэй мяне ўжо чакалі два чалавекі, мы паехалі ў Следчы камітэт. Ужо потым у рапарце напішуць, быццам я спрабавала збегчы з прыбіральні Савета Рэспублікі, а я ўсяго толькі хацела змяніць дзелавы касцюм на джынсы, адзенне, больш прыдатнае для СІЗА. Да апошняга кіроўца не з'язджаў, чакаў мяне разам з сяброўкай, але я яшчэ напярэдадні разумела: назад у Віцебск не вярнуся, таму адразу ўзяла з сабой рэчы.

Цалкам інтэрв'ю з Ганнай Шарэйка чытайце на сайце kp.by

Каментары11

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч16

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі21

«Журфак па суботах» у Варшаве і Вільні абвяшчае новы набор10

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна21

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч16

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць