Свет3838

«Товарищ москаль, на Украину шуток не скаль» — Парашэнка на парадзе з нагоды 25-годдзя незалежнасці Украіны

Прэзідэнт Пятро Парашэнка ў вітальнай прамове на парадзе з нагоды 25-годдзя незалежнасці краіны заявіў, што Украіна здольная сябе абараніць, нягледзячы на супрацьстаянне з «ворагам, які займае дзявятую частку сушы».

«Нашы міжнародныя партнёры з гэтага параду атрымаюць сігнал, што Украіна можа сама сябе абараніць, але патрабуе далейшай падтрымкі. Бо наш вораг — гэта краіна, якая займае дзявятую частку сушы і мае вайсковы бюджэт у дзясяткі і дзясяткі разоў большы за нашы», — заявіў прэзідэнт.

«Азіраючыся назад на больш чым два гады вайны, можна ўпэўнена сцвярджаць, што ворагу не ўдалося рэалізаваць ні адной стратэгічнай задачы, ён не змог паставіць Украіну на калені. За гэта і загінулі 2504 нашыя воіны», — дадаў ён.

«25 гадоў таму мы абралі сабе незалежную будучыню, гэта мы стварылі тое, што Пуцін потым назваў самай вялікай геапалітычнай катастрофай», — заявіў Парашэнка.

«Товарищ москаль, на Украину шуток не скаль», — працытаваў прэзідэнт верш Уладзіміра Маякоўскага «Доўг Украіне».

Парад у гонар 25-й гадавіны незалежнасці пачаўся ў Кіеве ў сераду раніцай. Міністр абароны Сцяпан Палтарак зрабіў аб'езд войскаў — Нацгвардыі, памежнікаў, удзельнікаў данбаскага канфлікту і паліцыю, павіншаваўшы іх са святам.

Прадстаўнікі расійскіх уладаў на момант напісання нататкі Украіну не віншавалі, аднак свае віншаванні Пятру Парашэнку ў лісце накіраваў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

«У 1991 годзе Украіна абрала шлях самастойнага развіцця, уступіўшы на які, яна ўвайшла ў іншую рэальнасць і сутыкнулася з мноствам новых, часцяком грозных выклікаў. Адным з іх, да майго глыбокага шкадавання, працягвае заставацца канфлікт на ўсходзе краіны», — цытуе ліст патрыярха прэс-служба РПЦ.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч26

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч26

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць