Эканоміка44

Сетка абутковых крам Axis канчаткова зачыняецца

Сетка крам моднага абутку і аксесуараў Axis у хуткім часе сыдзе ў гісторыю. Апошняя крама сеткі ў сталіцы распрадае рэшткі і, мяркуючы па ўсім, рыхтуецца да закрыцця.

«Уласнік прыняў рашэнне зачыніць крамы», - сказала прадавец аднаго з «Аксісаў».

Сетка была заснавана ў 2005 годзе прадпрымальнікам Сяргеем Кульгавым. Крамы Axis былі размешчаны ў Мінску, абласных цэнтрах Беларусі і Бабруйску. На канец лета 2012 года налічвалася 12 гандлёвых аб'ектаў аднайменнай гандлёвай маркі.

«Больш гандлёвая марка Axis не робіцца. Напэўна, калі прададзім рэшткі, тады таксама зачынім», — сказалі ў апошняй краме «Аксіс» у Мінску.

Абутак Axis пастаўляўся з Партугаліі, Індыі і Кітая. Крамы пазіцыянавалася як сегмент medium high (сярэдні плюс).

«Кульгавы стаў зачыняць «аксісы» яшчэ ў 2015 годзе. Спажывецкі попыт упаў. Сёння больш запатрабаваны таннейшы абутак», — кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Сяргею Кульгаваму належыць яшчэ адна буйная сетка крам «Мегатоп». Там прадаецца абутак больш масавага сегмента. У 23 буйных гарадах Беларусі працуюць 46 фірменных магазінаў і пяць дысконт-цэнтраў, гаворыцца на сайце кампаніі.

Ці з'явяцца на месцы «Аксісаў» «Мегатопы»? «У нас такой інфармацыі няма. У крамах, якія закрыліся, — не з'явіліся», — сказалі ў апошняй краме «Аксіс».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць