Грамадства1717

Старшыня Віцебскага аблвыканкама: На будаўніцтва Сафійскага сабора няма грошай

На пратэсты супраць будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску зрэагаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

З ініцыятывай пабудовы Сафійскага сабора выступіў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Для будынка вызначылі месца на ўсходнім беразе Дзвіны, паміж вуліцамі Чэхава і Урыцкага, у здзічэлым парку Партызанскай Славы. Епархія атрымала ўсе дазвольныя дакументы.

Аднак ідэя будаўніцтва выклікала крытыку як філасофскую, так і з пункту гледжання камфорту гараджан.

Па-першае, існуе ўнікальны Сафійскі сабор у Полацку. Як лічыцца, яго пабудова была звязаная з жаданнем полацкіх князёў сцвердзіць самастойнасць нашых зямель — іншыя Сафійскія саборы існавалі ў Кіеве і Ноўгарадзе. Будаўніцтва яшчэ аднай Сафіі, ды яшчэ такой манументальнай, выклікала неўразуменне.

Па-другое, гараджане негатыўна паставіліся да перспектывы замены парку культавым будынкам. На іх думку, храмаў у цэнтры горада досыць. Яны катэгарычна супраць высечкі старых дрэваў.

У сувязі са зваротамі грамадзян у органы ўлады працоўную нараду з удзелам кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама, адпаведных абласных службаў правёў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён наведаў месца будучай будоўлі, каб на месцы вывучыць дакументацыю, праект, прывязку да мясцовасці.

— Дадзеная тэрыторыя адназначна мае патрэбу ў тым, каб яе прывесці ў парадак. Але пакуль не вырашана пытанне з крыніцай фінансавання ўзвядзення храма (на гэтыя мэты не прадугледжаны і не будуць выкарыстаныя сродкі з бюджэту), размова аб пачатку будаўнічых работ заўчасная. Тут патрэбны ўзважаны канструктыўны падыход, — цытуе Шарстнёва газета «Вітебскіе весті».

Такім чынам, ідэю будаўніцтва могуць адкласці на святога ніколі. 

Каментары17

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць