Усяго патроху1111

«Граф, а можна сэлфі?»: Дракула адзначыў Хэлоўін у Мінску

Легендарны граф Дракула, знакаміты крывасмок і валадар вупараў, парадаваў мінчукоў сваім візітам на Хэлоўін.

Прыбыўшы ў беларускую сталіцу з немалой колькасцю прыспешнікаў, ён адразу ж прадэманстраваў, што сочыць за трэндамі і скарыстаўся паслугамі Uber. Загрузіўшы поўныя багажнікі капкейкаў ад кандытарскай cakes.by, «нячысцікі» на 12 аўтамабілях выехала на вуліцы Мінска…

Як аказалася, візіт графа быў «міратворчым»: у гонар свята Дракула на час адмовіўся ад сваёй звычкі перагрызаць горла людзям і проста раздаваў падарункі карыстальнікам сэрвісу Uber.

Так што, забягаючы наперад, адзначым: за час знаходжання знакамітага вампіра ў Менску ніводзін чалавек не пацярпеў. Калі не лічыць лёгкі перапуд. Затое некалькі сотняў шчасліўчыкаў атрымалі выдатныя прысмакі. Для гэтага трэба было толькі скарыстацца опцыяй #UberHalloween ў дадатку Uber. А тыя, каму пашанцавала больш за іншых, змаглі нават пагутарыць з Дракулам. Усім астатнім граф, які ўмее загадваць надвор'ем, падарыў … снег. Ці вы сапраўды думаеце, што ён пайшоў выпадкова?

Атрымаць прысмакі ад Дракулы захацелі тысячы мінчукоў. На жаль для многіх, нават Дракула аказаўся не ў сілах парадаваць усіх.

А вось беларуская сталіца легендарнага графа парадавала. Ён, вядома, цяпер упэўнены, што «добры дзень» па-беларуску гэта «Ой-ёй!!! Хто гэта?»

Але калі ў іншых месцах пры яго з'яўленні людзі звычайна дастаюць асінавы кол, то ў Мінску перш за ўсё вымаюць з кішэні смартфон. «Сэлфі з Дракулам», магчымасць зрабіць якое мінчукам падарыў Uber, стала самай цікавай забаўкай Хэлоўіна!

Але гэта днём, калі не так страшна. Пасля таго, як сцямнела і напаўцёмныя двары апанаваў загадкавы шолах апалага лісця, Дракула адчуў сябе ў сваёй талерцы. А вось мінчукі - не. Мужчыны яшчэ стрымлівалі свае эмоцыі, а вось дзяўчаты …

Калі выгляд кіроўцы графа іх проста палохаў, то сам вампір - кідаў у жах. Рэакцыя была непрадказальная. Дракулу два разы спрабавалі перахрысціць, тры разы - спалохаць крыкам і пяць разоў «выгнаць» фразай «Я вас не баюся!» Граф, вядома, не паверыў. Яго баяцца ўсе!

З'яўленне вампіра ў Мінску - безумоўна, надзвычайная сітуацыя. Супрацоўнікі МНС не сталі ганяцца за чорным «Мерседэсам» Дракулы, а выклікалі яго да сябе. І, шчыра кажучы, паказалі сябе годна.

- А вы хацелі б стаць донарам? - лісліва пацікавіўся граф у супрацоўніка МНС Іллі.

- Я і так ганаровы донар! - пасля такога адказу вампір прасякнуўся да суразмоўцы павагай і даверам.

А вось дзяўчына Алена, зазірнуўшы ў салон, так і не наважылася пагутарыць з Дракулам: завішчаўшы, яна з жахам кінулася прэч. Яе, вядома, дагналі, супакоілі і падарунак уручылі. Але яна стала практычна адзінай, хто не захацеў фатаграфавацца з графам.

Калі зусім сцямнела, граф Дракула скончыў раздачу падарункаў карыстальнікам Uber, заявіўшы, што ў яго «свае планы на ноч».

Пасля чаго акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Павел Еўтушэнка, нарэшце, пазбавіўся ад грыму і накладных пазногцяў і «палез» у смартфон: глядзець выкладзеныя ў Instagram фота.

Хэлоўін - гэта жудасна з графам Дракулам. Гэта жудасна весела з Дракулам і Uber. Гэта жудасна весела і смачна з Дракулам, Uber і cakes.by.

Кампанія Uber пастаянна радуе і здзіўляе карыстальнікаў мабільнага дадатка рознымі акцыямі. Дастаўка падарункаў «на замову» падчас святаў - адна з самых любімых ва ўсім свеце. Uber робіць усё магчымае, каб у Мінску і яшчэ 500 гарадах свету, дзе працуе сэрвіс, людзі маглі не толькі камфортна перамяшчацца, але і атрымліваць цудоўныя эмоцыі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў59

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў59

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць