Грамадства

Афнагелю далі 10 сутак

З улікам завочнага прыгавору моладзевы актывіст правядзе ў турме 17 сутак

Cуд Цэнтральнага раёна Менску арыштаваў на 10 сутак актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля.

Раней актывіст быў завочна асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі 1 траўня. У выніку Яўгену Афнагелю давядзецца правесьці ў турме 17 сутак. Яўгена Афнагеля затрымалі 27 чэрвеня ў Менску. Ноч ён правёў у турме на Акрэсьціна.

Моладзевая актывістка Паліна Кур’яновіч апавяла «Свабодзе», што затрыманьне адбылося ў цэнтры Менску, на беразе Сьвіслачы, дзе сабралася каля 15 маладых людзей:

«Два спэцназаўцы зрабілі выгляд, што праходзяць міма, потым так хутка заварочваюць, падыходзяць менавіта да Яўгена, пытаюцца дакумэнты, прозьвішча, у гэты ж час пад’яжджае міліцэйская машына. Яго бяруць пад рукі і садзяць у машыну і адвозяць».

У судзе Яўгена зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Сьведкамі былі два спэцназаўцы.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць