Грамадства11

Джозэф Кей адкінуў абвінавачаньні КДБ у камэрцыйным шпіянажы

«Я ня ведаю, як мяне можна было абвінаваціць у шпіянажы, калі я ніколі ў Беларусі ня быў», - кажа бізнэсовец.

Амерыканскі грамадзянін, бізнесмен Джозэф Кей абвяргае абвінавачанні ў камерцыйным шпіянажы супраць Беларусі і не ведае аб крымінальнай справе, што была заведзена на яго КДБ Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН.

27 чэрвеня праваахоўныя органы Беларусі прад’явілі канчатковыя абвінавачанні затрыманаму 12 сакавіка амерыканцу Эмануілу Зельцэру. Яму ставіцца ў віну выкарыстанне заведама несапраўдных афіцыйных дакументаў, кантрабанда наркатычных сродкаў і камерцыйны шпіянаж. Яго сакратар грамадзянка Расіі Уладлена Функ (Брускова) абвінавачваецца ў выкарыстанні заведама несапраўдных афіцыйных дакументаў і ў камерцыйным шпіянажы.

Апрача таго, следчае ўпраўленне КДБ распачало крымінальную справу «па прыкметах камерцыйнага шпіянажу» ў дачыненні да Джозэфа Кея, які з’яўляўся кліентам Зельцэра.

«Я не ведаю, як мяне можна было абвінаваціць у шпіянажы, калі я ніколі ў Беларусі не быў. Шпіянаж на карысць каго? Выдумкі гэта ўсё», — заявіў Дж.Кей.

Паводле яго слоў, ён не разглядае варыянт прыезду ў Мінск, калі гэтага запатрабуе следства. Кей выказаў сумненне ў дэмакратычнасці палітыкі беларускіх уладаў і выказаў спадзяванне, што «Беларусь увойдзе ў лік нармальных еўрапейскіх краін, дзе выконваюцца законы».

У сваю чаргу кіраўнік прэс‑службы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Надтачаеў не стаў каментаваць працэдуру інфармавання падазроных і ходу следства.

Між тым адвакат Зельцэра і Функ Дзмітрый Гарачка паведаміў БелаПАН, што 30 чэрвеня ён і яго кліенты пачалі вывучэнне матэрыялаў справы, на што можа пайсці ад паўтара да двух тыдняў. Пасля гэтага матэрыялы будуць перададзены пракурору.

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць