Свет4242

У Амерыцы падлетак з Расіі забіў прыёмных бацькоў

У амерыканскім штаце Тэхас паліцыя затрымала 17-гадовага падлетка з Расіі па падазрэнні ў забойстве сваіх прыёмных бацькоў. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кроўлі, паведамляе Dallasnews.

Карл Бруэр

У паліцыю паступіў ананімны званок. Той, хто тэлефанаваў, паведаміў, што падчас курэння марыхуаны з Карлам Эдвардам Бруэрам апошні прызнаўся ў забойстве сваіх бацькоў. Супрацоўнікі адрэагавалі на званок і прыбылі па адрасе дома Бруэраў. На першым паверсе яны знайшлі целы 60-гадовага Троя і 64-гадовай Мэры з агнястрэльнымі ранамі.

На момант прыбыцця паліцэйскіх сам падлетак знаходзіўся на другім паверсе. Пры затрыманні ён аказаў супраціў, і сілам правапарадку давялося прымяніць слёзацечны газ.

Мэры Бруэр

У ходзе допыту ён прызнаўся, што забіў бацькоў у выніку сямейнай сваркі. За некалькі дзён да трагедыі Мэры Бруэр заявіла ў паліцыю аб знікненні двух пісталетаў. Карл быў трэцім усыноўленым у Расіі дзіцем Бруэраў. У пачатку навучальнага года ён быў адлічаны з хрысціянскай школы.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды1

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»2

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды1

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць