Грамадства

Суд над Уладзімірам Кондрусем працягнецца 26 снежня

Праваабаронцам стала вядома, што разгляд крымінальнай справы ўдзельніка Плошчы -2010 Уладзіміра Кондруся працягнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 26 снежня. Пачатак у 10:30, піша spring96.org

Судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010, распачаўся 16 лістапада. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Нагадаем, затрымалі Кондруся 14 чэрвеня гэтага году ў межах папярэдняга расследвання. Пасля ён знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска, дзе трымаў галадоўку.

Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным.

«Па некаторых звестках, суд над сынам можа працягнуцца на наступным тыдні — 26 снежня,— кажа Галіна Васільеўна, маці Кондруся. — Суддзя, якая вядзе гэты судовы працэс, была ў адпачынку, але зараз ужо выйшла на працу. Таму, мяркую, суд насамрэч працягнецца ў бліжэйшыя дні».

Як вядома, Уладзімір Кондрусь прайшоў комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, але пра яе вынікі пакуль не паведамляецца.

Уладзімір Кондрусь спрабаваў ускрыць сабе вены ў зале суда

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць