Грамадства4141

Коля Лукашэнка даў першае ў сваім жыцці інтэрв'ю

11-гадовы расійскі журналіст Яўген Грышын узяў інтэрв'ю ў малодшага сына прэзідэнта Беларусі. Юны журналіст, у прыватнасці, спытаў, ці хоча Коля Лукашэнка стаць пераемнікам свайго бацькі.

Аб некаторых падрабязнасцях інтэрв'ю паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». У прыватнасці, паказалі кадры, дзе малодшы сын прэзідэнта грае ў чатыры рукі з выкладчыкам на раялі, катае юнага журналіста на электракары, вучыць яго стаяць на лыжах, а таксама паказвае госцю знакамітую прэзідэнцкую ферму — і трусоў, і коз.

«Такога малака ты нідзе не каштаваў», — кажа Коля.

Таксама з сюжэту вынікае, што 11-гадовы госць з Расіі пабываў на прэзідэнцкай ёлцы ў Палацы Рэспублікі і згуляў у хакей з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нягледзячы на тое, што Коля і юны журналіст амаль аднагодкі, на відэа выразна відна значная розніца ў росце, і ў сына прэзідэнта далёка не дзіцячы голас.

Коля Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы, калі яму было ўсяго два гады. З тых часоў ён увесь час суправаджае бацьку на афіцыйных мерапрыемствах, хай гэта будзе сустрэча з кіраўнікамі дзяржаў або пасяджэнне ў ААН. Нягледзячы на тое, што малодшы сын прэзідэнта, па яго ж словах, ходзіць у звычайную школу, гэта не перашкаджае яму рэгулярна прапускаць заняткі, з'язджаючы з прэзідэнтам у міжнародныя камандзіроўкі.

Пры гэтым на камеру Коля Лукашэнка раней практычна нічога не прамаўляў. Сустрэча з юным журналістам з Расіі — гэта яго першае інтэрв'ю.

На «Беларусь-1» сюжэт пакажуць ужо сёння 25 снежня у 18:05.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць