Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

«Белы легіён» проста «прасеялі»

Генпракурор Рыгор Васілевіч зрабіў заявы ў справе аб выбуху. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У суботу генпракурор Рыгор Васілевіч зрабіў заявы ў справе аб выбуху. Не, нікога не знайшлі. Наадварот, выглядае на тое, што органы цярпяць фіяска.

Калі расшыфраваць эўфэмізмы, то ў выказваньнях можна вылучыць два матывы. Па-першае, гэта рапарт: ня сьпім, стараемся! Па-другое — закамуфляванае выбачэньне.

"Праводзіцца сур'ёзная аналітычная праца ў межах расьследаваньня крымінальнае справы аб выбуху, якая ідзе па ўсёй рэспубліцы, — цытуе Васілевіча "Інтэрфакс". — У такой сытуацыі надзвычай важна прасеяць ды апытаць максымальную колькасьць людзей".

Такім чынам, хлопцаў з колішняга "Белага легіёну", ладную колькасьць іншых апазыцыйных актывістаў, мноства былых сапёраў, хімікаў і зусім ужо выпадковых грамадзян, што трапілі пад мятлу, — проста "прасеялі"?

"Людзі, што затрыманыя ў межах расьследаваньня крымінальнае справы, апытваюцца. Гаворка ня йдзе пра тое, што яны вінаватыя, проста йдзе напружаная праца па раскрыцьці гэтай крымінальнай справы", — тлумачыць Рыгор Васілевіч. Ён лічыць, што грамадзяне мусяць з разуменьнем паставіцца да масавага ахопу "апытаньнямі": "Гэта ўсё выдаткі, калі даводзіцца раскрываць складанае злачынства і трэба хоць за нешта зачапіцца".

Такое ўражаньне, што болей выразных выбачэньняў абураны Сяржук Высоцкі ды іншыя не дачакаюцца.

Што ж да ступені прафесіяналізму доблесных структураў, прадстаўнікам якіх рэгулярна раздаюцца чыны ды ўзнагароды, то высновы настолькі відавочныя, што аўтар гэтых радкоў ня хоча ламацца ў адчыненыя дзьверы. Выбух разьбіў міфы ня толькі пра выспу стабільнасьці, але і пра ўсемагутнасць "органаў". Яны сапраўды налаўчыліся даведвацца, хто пра што шэпчацца ў спальні, але праспалі гром з чыстага неба.

Калі ж браць шырэй, то ўся дзяржаўная машына, наладжаная найперш на здушэньне палітычнай альтэрнатывы, зараз паказвае сябе няздольнай адэкватна рэагаваць на глябальныя выклікі — ад тэрарызму да энэргетычнай крызы. Шасьцерні скрыгочуць, а эфэкту нуль.

Зьвернем увагу яшчэ на адзін акцэнт: "сур'ёзная аналітычная праца ў межах расьследаваньня", як зазначана, "ідзе па ўсёй рэспубліцы". А раптам зламысьнікі (ці дурні яны чакаць як сьвіньня абуха?) даўно ўжо не ў рэспубліцы, а, напрыклад, у імпэрыі?

ЗЫ. Паводле БелаПАНу, генпракурор адмовіўся паведаміць, колькі чалавек увогуле затрымана ў межах справы аб выбуху.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША65

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя1

Сакрэтная зброя. Як украінскі робат-кулямётчык стрымліваў расіян шэсць тыдняў7

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі150

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу27

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы14

«Я — як супервумен». Як былая бібліятэкарка працуе прыбіральшчыцай у Беластоку — як спраўляецца і колькі зарабляе10

Дэсантніка, якога прызнавалі найлепшым камандзірам узвода спецназа, асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША65

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць