Свет88

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала

Кароль Наўроцкі заявіў, што сёння будуць скліканыя прадстаўнікі парламенцкіх сіл, каб дамагчыся стабілізацыі палітычнай сітуацыі і аднаўлення канстытуцыйнага парадку.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Прэзідэнт Польшчы Кароль Наўроцкі заявіў, што гэтай ноччу ў Варшаве адбыўся сілавы захоп Канстытуцыйнага трыбунала — аднаго з найвышэйшых судовых органаў краіны, піша Onet.pl.

«Гэтай ноччу ў Рэспубліцы Польшча адбылося парушэнне грамадскага парадку і сілавы захоп канстытуцыйнага дзяржаўнага органа. Я правёў кансультацыі з першым старшынёй Вярхоўнага суда, суддзёй Збігневам Капіньскім, які таксама не лічыць законнымі дзеянні асобаў, што ўзурпуюць уладу ў Канстытуцыйным трыбунале», — заявіў ён, выступаючы перад удзельнікамі мітынгу.

Канстытуцыйны трыбунал Польшчы — найвышэйшы орган канстытуцыйнага кантролю, які правярае законы і іншыя нарматыўныя акты на адпаведнасць Канстытуцыі. Ён таксама разглядае спрэчкі аб паўнамоцтвах цэнтральных дзяржаўных органаў і скаргі грамадзян на парушэнне іх канстытуцыйных правоў. Рашэнні Трыбунала з'яўляюцца агульнаабавязковымі і канчатковымі.

Таму кантроль над яго складам і кіраўніцтвам мае значнае палітычнае значэнне: суд можа прызнаваць неканстытуцыйнымі законы, якія прымаюць парламент і ўрад.

Наўроцкі заклікаў аднавіць правапарадак, а сілавікоў — пакінуць тэрыторыю Канстытуцыйнага трыбунала.

«У сувязі з пагрозай унутранай бяспецы Рэспублікі Польшча я склікаю на сёння тэрміновыя кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў парламенцкіх сіл, каб дамагчыся стабілізацыі палітычнай сітуацыі і аднаўлення канстытуцыйнага парадку», — дадаў ён.

У Польшчы дзве групы суддзяў лічаць сябе законнымі прадстаўнікамі Канстытуцыйнага трыбунала, а прэзідэнт і ўрад падтрымліваюць розныя бакі. Таму пытанне пра тое, хто мае права кіраваць судом і распараджацца яго будынкам, стала прадметам палітычнага супрацьстаяння.

Канфлікт пачаўся яшчэ ў 2015 годзе. Тады кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» (PiS) прыйшла да ўлады і пачала змяняць судовую сістэму. У прыватнасці, яна прызначыла суддзяў Канстытуцыйнага трыбунала на месцы, якія ўжо былі занятыя суддзямі, абранымі папярэднім парламентам. Гэта выклікала абвінавачанні ў палітызацыі суда і крызіс яго легітымнасці.

Каментары8

  • Пр
    31.10.2026
    У них война идет рядом ори дальше занимаются прлитическими делишками, столипи делят. Срать им всем на страну и народ.
  • Разделяй и властвуй
    31.10.2026
    Раней говорили, что Польша это не Европа, не заграница. Сейчас стоит добавить, что Польше не зрелая демократия, как собственно и их общество, которым политикам так легко управлять, разжигая различную ненависть к неугодным. Да и ксенофобии хватает. Таким включи ипсо и пропаганду про сильную руку с сладкими обещаниями о возрождении величия РП, так они станут такими же одурманенными как и россияне.
  • ...
    31.10.2026
    Былы палітычны, тут пытанне, з якога боку не да законаў. Гэта не спроба захопу суду, гэта спроба яго вызвалення

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць