Грамадства1010

«У дзень сустрэч выпускнікоў хачу распавесці пра настаўніка, які зрабіў на мяне найбольшы ўплыў»

Піша Дзьмітры Гурневіч.

У дзень калі сустракаюцца выпускнікі з настаўнікам, хачу распавесьці пра настаўніка, які ў школе зрабіў на мяне найбольшы ўплыў. Ігар Іванавіч Міцкевіч выкладаў у нас беларускую мову і літаратуру. Рабіў гэта бездакорна (дарэчы, ён далёкі сваяк Коласа, таксама з Мікалаеўшчыны). Менавіта ў 5-ым класе, калі ён пачаў вучыць наш клас, я пачаў чытаць кнігі. Раней толькі глядзеў «Зов джунглей» і «Человек і закон» з «Трапіканкай», і гуляў у «Каратэку» на «Сюборы».

Да вучняў ён часта зьвяртаўся на Вы.

- Дзьмітры Францавіч, тут дырэктар кажа, што трэба зрабіць дзень белмовы ў школе. Прыцягніце ваш магнітафон і падчас перапынкаў уключайце на ўсю моц праз калонкі ў калідоры.

— Ігар Іванавіч, дык гучна будзе. А што калі скардзіцца будуць?

— Высылайце да мяне. Я разьбяруся.

Прыходзілі настаўнікі, завуч. Скардзіліся. Пасылаў да яго. Больш не вярталіся.

Недзе хіба 1996 год.

— Дзеці, была такая пісьменьніца — Ларыса Геніюш. Яе па невядомых прычынах прыбралі з праграмы. Калі ласка, знайдзіце ў бібліятэцы яе верш, вывучыце на памяць і на наступным уроку на памяць прачытаеце.

Ад яго жартаў уся школа качалася покатам. Але па жыцьці ён быў вельмі песімістычным чалавекам. Нават сумным. Як Быкаў, калі казаў, што ён песіміст, які хоча, каб яго песімізм развеялі.

Неяк раз, памятаю, ужо пасля ўніверсітэта, зайшлі да яго з сябрамі ў госці з гітарай. Пры стале спявалі з сябрамі песні Данчыка, ён іх вельмі любіў. І Ігар Іванавіч, які заўсёды быў як жалеза, заліўся слязьмі. Не прыгадаю, каб ён хоць раз прасіў нас размаўляць па-беларуску. Ніколі. Але сваёй паставай заахвочваў да гэтага больш, чым мільён просьбаў.

Калі я бываю ў Налібаках, то думаю, от класна было б сустрэць Ігара Іванавіча ў краме ці на пошце. Хаця б 5 хвілін пагаманіць, расказаць яму нешта аптымістычнае. Так было ня раз. Але ўжо, на вялікі раз ня будзе. Пару месяцаў таму яго ня стала.

Гэта быў чалавек без каліва фальшу. Ён быў адзіным чалавекам у Налібаках, які ЗАЎСЁДЫ размаўляў па-беларуску. Ці то ў лазьні, ці на сенакосе, ці падчас застольля ці ў чарзе ў сталічнай краме, калі мы вярталіся з цырку і дзе іншыя настаўнікі раптам забываліся, што яны зь беларускамоўнай школы. Ігар Іванавіч быў як танк.

Праз 16 гадоў пасьля заканчэньня школы, лічу, што галоўны ўрок ад яго — быць сабой і думаць крытычна. Тое, чаго вельмі часта наша школа не дае.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць