Надвор'е88

Арктычны антыцыклон «Эрыка» прынясе ў Беларусь моцныя маразы, але з цікавымі аптычнымі з'явамі

Пра гэта паведаміў БелТА сіноптык Дзмітрый Рабаў.

«Маразы ўзмоцняцца. Надвор'е будзе вызначаць арктычны антыцыклон «Эрыка». Чарговы раз спрацуе ўльтрапалярны атмасферны працэс. Паветраныя масы, распаўсюджваючыся з тэрыторыі Карскага мора, абумовяць вельмі халоднае надвор'е.

Дадатковае адчуванне холаду будзе ствараць моцны вецер. Тэмпература па адчуваннях будзе здавацца на 5-7 градусаў ніжэй фактычнай.

Халадней будзе па паўночным усходзе краіны, трохі цяплей па паўднёвым захадзе, дзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца», — распавёў сіноптык.

Атмасферны ціск будзе высокім. Надвор'е будзе спакойнае марознае, па паўднёвым захадзе краіны чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе слабога снегу.

Ва ўмовах нізкай тэмпературы, сонца і павышанай вільготнасці вялікая імавернасць з'яўлення цікавых аптычных з'яў тыпу гало, ілжэсонцаў, пурпуровых заходаў і светлавых слупоў.

У сераду ноччу тэмпература складзе мінус 18-24, у паўночна-ўсходніх раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей - 25-28 градусаў марозу, па паўднёва-заходняй частцы краіны - 11-17 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца мінус 9-15. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны чакаюцца снег, слабая мяцеліца.

У чацвер ноччу тэмпература складзе мінус 9-16, па паўночна-ўсходняй частцы краіны — 17-24 градусаў марозу, пры праясненнях - 25-28 градусаў ніжэй за нуль. Днём — мінус 7-14, па паўночным усходзе — да мінус 16. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны чакаецца кароткачасовы снег.

У пятніцу ноччу тэмпература складзе мінус 11-18, пры праясненнях - да мінус 23, у паўднёва-заходніх раёнах - 9-10 градусаў ніжэй за нуль. Днём прагназуецца мінус 5-12. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе краіны чакаецца кароткачасовы снег.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро12

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе11

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро12

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць