Улада1010

Лукашэнка стварыў новыя пасады для яшчэ двух сваіх памочнікаў

Указ аб скарачэнні дзяржслужачых сваёй адміністрацыі на 30% падпісаў 13 лютага Аляксандр Лукашэнка.Дакумент прыняты «ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці», паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

president.gov.by

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі палажэнне аб Адміністрацыі прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку прэзідэнта і прэс-сакратары.

«Актуалізавалі функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта Новая структура дазволіць забяспечыць эфектыўнасць далейшай працы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў», — адзначаецца ў рэлізе.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў прэзідэнта, ўводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў прэзідэнта. Яго ўзаемадзеянне з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль выканання даручэнняў па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый — памочнікам па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым палажэннем аб прэс-сакратары прэзідэнта прадугледжваецца «значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці найважнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі».

Указ набывае моц 1 мая 2017 года.

Аб скарачэнні Адміністрацыі прэзідэнта гаворка ішла на нарадзе ў Лукашэнкі 6 лютага. «Будзе скарочана каля 30% дзяржаўных служачых, якія працуюць у Адміністрацыі прэзідэнта. Структура адміністрацыі невялікая — гэта 108 дзяржслужачых у той новай штатнай колькасці, якую мы сёння прапанавалі», — заявіла тады кіраўнік АП Наталля Качанава. Паводле яе слоў, гэта першы крок у працы па скарачэнні штатнай колькасці дзяржаўных органаў па ўсёй краіне. «Гэтай жа працай сёння займаюцца і ўрад, і ўсе рэспубліканскія органы кіравання. Цяпер ужо адпрацоўваецца ўказ па аптымізацыі, дзе будзе вызначаны і працэнт скарачэння для ўсіх астатніх дзяржустаноў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады», — сказала Качанава.

У той жа час пытанне аб аптымізацыі на ўзроўні мясцовых органаў улады пакуль застаецца адкрытым: урад прапаноўвае не чапаць колькасць рай- і гарвыканкамаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць