У Аўстраліі неспадзявана выпаў сьнег. Тут яго бачаць упершыню за паўтара стагодзьдзя.

У Аўстраліі неспадзявана выпаў сьнег. Тут яго бачаць упершыню за паўтара стагодзьдзя. Акрамя сьнегападу, у рэгіёне значна панізілася тэмпэратура — да двух градусаў ніжэй за нуль.
Сьнегавое покрыва складае ўсяго некалькі сантымэтраў, але зьдзіўленьню аўстралійцаў няма межаў. І пакуль дарослыя шукаюць сабе цёплую вопратку ды расчышчаюць дарогі, дзятва з радасьцю граецца ў сьняжкі ды лепіць сьнегавікоў.
Згодна з астатнімі прагнозамі, у панядзелак у рэгіёне зноў будзе сьнегапад.
Апрошнім разам сыднэйцы бачылі сьнег у 1836 годзе.
Фота The Sydney Morning Herald
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары