Грамадства167167

Мікола Статкевіч: «Я бяру на сябе кіраванне акцыяй 25 Сакавіка»

Лідэр аргкамітэту Беларускага нацыянальнага кангрэсу, былы экс-кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень Мікола Статкевіч ня прыйдзе на акцыю «Мы не дармаеды» 15 сакавіка ў Менску, але бярэ на сябе адказнасьць за правядзеньне шэсьця ў цэнтры гораду 25 сакавіка, на Дзень Волі.

Палітык лічыць, што ўзначаліць шэсьце мусіць адзін чалавек, і менавіта ён найлепш справіцца з гэтай роляй.

«Ісьці дазволеным маршрутам на плошчу Бангалор — гэта не для мяне»

— Ці падтрымаеце вы сваім удзелам акцыю «Мы не дармаеды» 15 сакавіка ў Менску?

— Гэтая акцыя санкцыянаваная, але ў мяне ёсьць матывы, каб не прыходзіць на яе. Я столькі адседзеў не для таго, каб хадзіць у месца, пра якое Лукашэнка казаў «Вось хай там і зьбіраецца тое «отребье»». Я не «отребье». Але, магчыма, у акцыі 15 сакавіка ёсьць сэнс: яна легальная, бясьпечная і для новых людзей, верагодна, прывабная. Але гэта не для мяне.

— Тое, што акцыя дазволеная, для вас падстава на яе не ісьці?

— Я скажу толькі тое, што галоўная акцыя адбудзецца 25 сакавіка, я за яе бяру адказнасьць на сябе. Я лічу, што ціск на ўлады павінен узрастаць, кожны наступны крок павінен быць больш моцным.

— Ці былі ў вас перамовы з арганізатарамі акцыі 15 сакавіка ў Менску, з аргкамітэтам кампаніі «Мы не дармаеды»?

— Я сустрэўся зь імі, падзяліўся досьведам, расказаў усе нюансы розных варыянтаў дзеяньняў. Але я нават ня стаў чакаць іхнага рашэньня. Куды яны вырашаць ісьці — гэта іх адказнасьць: і палітычная, і юрыдычная. Я ніякім чынам не хачу ім перашкодзіць. Але мая пазыцыя вядомая. Я думаю, што акцыя 15 сакавіка павінна быць, як хочуць арганізатары, бясьпечнай для ўдзельнікаў. Гэта важна і істотна таксама і для мяне. Але ніколі не хаджу туды (на Бангалор — Р.С.).

«Калі ты адказны за вялікую акцыю, нельга ехаць на рэгіянальныя»

— Чаму вы ня бралі ўдзелу ў акцыях пратэсту ў рэгіёнах?

— Ёсьць такое правіла, якое звычайна ведаюць усе, хто займаецца палітыкай у нашай краіне. Калі ты адказны за галоўную акцыю, табе нельга ўдзельнічаць у несанкцыяваных рэгіянальных акцыях. Таму што цябе лёгка нэўтралізуюць.

«Бяру на сябе кіраваньне акцыяй 25 Сакавіка»

— Вы плянуеце ўзначаліць акцыю 25 сакавіка і правесьці яе пад лёзунгамі з палітычнымі і эканамічнымі патрабаваньнямі. Але ў той жа час і ў тым жа месцы зьбіраецца штогадовая акцыя на Дзень Волі. Ці ўзгадняеце вы свае пляны з тымі арганізацыямі, якія падавалі ў Менгарвыканкам заяўку?

— Мы абмяркоўвалі гэтую сытуацыю. Гэтыя арганізацыі выказваюць жаданьне сабрацца 25 сакавіка каля Акадэміі навук і ісьці ў цэнтар гораду. Тут нашы жаданьні супадаюць. Я б хацеў, вядома, адразу ісьці ў цэнтар, але дзеля еднасьці пагадзіўся на іншае месца збору. Наколькі я зразумеў, ніхто ня будзе супраць, калі я вазьму кіраваньне акцыяй на сябе. Гэта будзе вельмі складаная дэманстрацыя для арганізатараў. Таму кіраваньне павінна быць аднаасобнае. Кажуць, ад камісараў у Чырвонай арміі адмовіліся яшчэ ў 1941 годзе, таму што яны заміналі. Таму, я думаю, заяўнікі ня будуць супраць, калі я павяду гэтую дэманстрацыю. Тут не да палітычных крокаў і жартаў. У нас шмат выдатных амбітных палітыкаў, але для таго, каб пазьбегнуць сытуацыі 2010 году, трэба аднаасобнае кіраваньне. Калегі мне даверылі гэта, і я гэта выканаю. Гэта правільна, таму што я маю найбольшы досьвед.

«Лічу, што ўлады ня будуць чыніць правакацыяў»

— Як вы бачыце акцыю 25 сакавіка?

— Я зраблю ўсё, каб дэманстрацыя прайшла годна і мірна. Я шчыра скажу, што ня веру ў пужалкі аб правакатарах. Правакацыі ў нас заўсёды арганізоўвае толькі адзін бок — гэта сама ўлада, іншага не было. Уладзе цяпер не да правакацыяў, ёй патрэбны грошы з Захаду. І яшчэ: калі хочуць правакацыяў, то нікога не папярэджваюць. Калі ўлады самі лямантуюць аб правакацыях, значыць, яны самі гэтага ня хочуць. Таму я спадзяюся, што ўсё будзе нармальна. У нас ёсьць пэўная еднасьць. Я ня думаю, што нехта будзе пярэчыць майму рашэньню ўзяць кіраваньне на сябе. Я не зьбіраюся нічога штурмаваць, але трэба паказаць волю народу, трэба вызначыць, як мы далей будзем прымушаць уладу да дыялёгу з народам.

— Вы кажаце, што іншыя палітычныя лідэры ня будуць супраць, каб вы ўзначалілі акцыю 25 сакавіка. Але прынамсі трое зь іх у гэты дзень яшчэ будуць за кратамі…

— Ведаеце, я не разумею такіх паводзінаў. 15 сакавіка людзі прызначылі акцыю, узялі адказнасьць за яе. Ведаюць, што ідуць арышты. І паехалі ў райцэнтры. Што, у Маладэчне і Воршы не было каму правесьці гэтыя акцыі? Навошта перад вялікай акцыяй ехаць на рэгіянальныя маршы? Гэта супярэчыць усяму, што я ведаю пра абавязкі лідэра акцыі.

Каментары167

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць