Улада1919

СК: Баранчык затрыманы па нашым запыце, вырашаецца пытанне экстрадыцыі ў Беларусь

Як сказаў «Нашай Ніве» прэс-сакратар Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, нядаўняе затрыманне шэф-рэдактара аналітычнай службы «Рэгнума» Юрыя Баранчыка выкліканае запытам беларускага боку. 

«У ходзе расследавання крымінальнай справы ў дачыненні Сяргея Шыптэнкі, Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна ў рамках крымінальнай справы па ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці), была ўстаноўлена датычнасць да супрацьпраўнай дзейнасці і грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка, які стала пражываў у Маскве. Следчы вынес пастанову аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэння ў вышук. Цяпер Баранчык затрыманы ў межах аперацыі «Вышук» у Маскве, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Рэспубліку Беларусь», — сказаў Кабаковіч. 

Нагадаем, сёння ноччу ў Маскве быў затрыманы грамадзянін Беларусі, шэф-рэдактар аналітычнай службы «Рэгнума» Юрый Баранчык. Цяпер ён знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС Масквы.

Рэгнум мяркуе, што затрыманне Ю. Баранчыка было праведзена па запыце беларускіх уладаў, якія з пачатку снежня 2016 года вядуць палітычны пераслед аўтараў і супрацоўнікаў сайта «па надуманых абвінавачваннях у «распальванні міжнацыянальнай варожасці», па якіх ім пагражае да 12 гадоў зняволення.

У «Рэгнуме» таксама падкрэслілі, што да затрыманага не пускаюць адваката.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях29

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне4

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях29

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць