У цэнтры Лондана, недалёка ад будынка парламента і ўрадавага квартала Уайтхол паліцыя арыштавала ўзброенага нажамі мужчыну. Паводле Скотланд-ярда, арыштаванага падазраюць у намеры здзейсніць тэракт, піша ВВС.
Сведка здарэння паведаміў, што бачыў на зямлі два нажы, адзін з іх — вялікі кухонны нож, які выкарыстоўваецца для рэзкі хлеба.
Лонданская паліцыя паведаміла, што ў ходзе інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Як паведаміў Скотленд-ярд, затрыманне было праведзенае на падставе закона аб барацьбе з тэрарызмам; мужчына, якому, як паведамляецца, 27 гадоў, знаходзіцца ў паліцэйскім участку паўднёвага Лондана.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары