У Брэсце затрымалі людзей, якія стаялі на вуліцы з чыстымі аркушамі
Усіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь» у Берасьці, яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».

Затрыманыя прынамсі чатыры чалавекі. Сярод іх Інга Абрамава, імёны трох пакуль невядомыя. Актывісты не выкрыквалі ніякіх лёзунгаў, проста стаялі і трымалі чыстыя аркушы паперы.
Перад акцыяй у Берасьці быў затрыманы адзін зь яе ініцыятараў Аляксандар Кабанаў, а таксама, блогер, журналіст Зьміцер Гарбуноў.
У Баранавічах тым часам міліцыя затрымала аднаго актывіста з чыстым лістом паперы.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары