Грамадства4747

Анархіст Францкевіч абвінаваціў IT-кампаніі ў эксплуатацыі праграмістаў

Таксі-сэрвіс ад стваральнікаў «Вайбера» нядаўна быў прададзены за $200 мільёнаў. Пасля заключэння ўгоды дырэктар кампаніі Juno Lab, распрацоўшчыка праекта, даў вялікае інтэрв’ю парталу tut.by.

«Беларусь цяпер — гэта краіна, у якой вельмі хораша рабіць стартапы. Нам вельмі падабаецца, нас усё задавальняе», — выказаўся падчас гутаркі з журналістамі Аляксей Мінкевіч. 

Аляксей Мінкевіч

Адразу знайшліся тыя, хто абурыўся такой думкай. Да абмеркавання ў байнэце далучыўся адзін з самых вядомых беларускіх анархістаў, былы палітвязень Аляксандр Францкевіч. «Ну так, чаго яму скардзіцца, рабоў танных даюць, пакорлівых — ледзь раб кудысьці не туды палезе, яго адразу амапаўцы будуць біць. Буржуй ён і ў Афрыцы буржуй». Францкевіч нават заклікае да расправы над амапаўцамі і дырэктарам праграмісцкай кампаніі.

«Наша Ніва» папрасіла Аляксандра растлумачыць гэтыя словы. Высветлілася, што да добрых заробкаў і ўмоваў працы ў IT-сферы ён ставіцца скептычна.

Аляксандр Францкевіч, фота «Белгазета»

«Мне здаецца, праз нянавісць да дзяржавы і манаполіі дзяржавы ў эканоміцы мы часам забываемся пра тое, што вялікую ролю ў падтрыманні гэтых парадкаў адыгрываюць не толькі чыноўнікі і міліцыя. Я як анархіст выступаю супраць любога начальства і лічу, што ў мяне як работніка той жа IT-сферы няма агульных інтарэсаў з маімі начальнікамі. Калі дырэктар нейкай кампаніі кажа, што ў Беларусі вельмі «выдатна» рабіць стартапы, ён мае на ўвазе не прастату падатковай сістэмы, якая ў нас далёка не простая, і не льготныя крэдыты на развіццё бізнесу, якіх у нас няма. Ён кажа пра тое, што ў нас ёсць дастаткова пакорлівыя, забітыя маладыя хлопцы ў сферы IT, якія з-за беспрацоўя згодныя працаваць за любыя грошы і на любых умовах у «стартапе», каб асноўную частку будучага прыбытку прысвоіў сабе вось такі вось Аляксей Мінкевіч, — распавёў Францкевіч. — Я лічу, што такога роду людзі — паразіты, якія жывуць за кошт абяздоленых беларусаў, за кошт іх праблем і страхаў. Калі не было б усяго гэтага, ім бы было значна складаней весці свой «бізнэс». Бо калі б у краіне быў высокі ўзровень жыцця, было б складаней наймаць за нізкую, па мерках IT, зарплату маладых хлопцаў.

Заробкі ў гэтай сферы нядрэнныя, калі ты ў прафесіі стаў больш-менш разбірацца. Да таго моманту работнік можа атрымліваць добрыя грошы адносна людзей з іншых сфер, але ўсё роўна гэта будзе нікчэмная частка ад прыбытку ўсёй кампаніі, большую частку з якога і забіраюць такія, як Мінкевіч. А пра колькасць працоўных гадзін, аддадзеных на такім «стартапе» і казаць не даводзіцца — працуюць там вельмі шмат. Людзі, якія гавораць аб стартапах, маюць на ўвазе маладую каманду з адным-двума дасведчанымі распрацоўшчыкамі, дзе выдаткі мінімальныя, а прыбытак можа быць максімальным».

Што ж тычыцца «расправы», то Францкевіч апраўдваецца, што трохі не тое меў на ўвазе. Ён заклікае не забіць Мінкевіча, а «проста» прызнаць таго злачынцам.

«Я не выступаю за масавыя пакаранні, і калі я гаварыў пра «вешаць», хутчэй захацеў паказаць рэзка негатыўнае стаўленне да такіх людзей. За тое, што такога роду ўласнікі эксплуатуюць працу работнікаў, яны становяцца для мяне злачынцамі», — патлумачыў Аляксандр.

Ад Рэдакцыі. НН асуджае любы гвалт, у любых формах.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць