Вайна11

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне

Таксама Георгій Ціхі расказаў пра тое, які лёс можа чакаць беларусаў, што пайшлі ваяваць за Расію і трапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі. Фота: Press Office of the Ministry of Foreign Affairs of Ukraine

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі падчас Форуму Астрожскіх пракаментаваў «Белсату» працу рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі і сітуацыю з беларускімі добраахвотнікамі ў расійскім палоне.

Пра рэтранслятары

Цягам мінулага і бягучага тыдняў на тэрыторыі Беларусі ўкраінскія маніторынгавыя каналы выявілі працу адразу чатырох рэтранслятараў, якія забяспечваюць кіраванне рэактыўнымі беспілотнікамі. Дзякуючы ім расійскія аператары маглі ў рэжыме рэальнага часу наводзіць дроны на цягнікі і заправачныя станцыі на тэрыторыі Украіны, каля самай польскай мяжы.

Рэтранслятары зафіксаваныя ў раёнах населеных пунктаў Хойнікі, Дзербінка, Махнавічы і Буда-Сафіеўка. Разгорнутая сетка істотна павялічыла далёкасць палёту беспілотнікаў і дазволіла ім дабірацца ажно да мяжы з Польшчай.

Георгій Ціхі пацвердзіў, што рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі адключаліся ў чэрвені пасля таго, як Уладзімір Зяленскі агучыў свой ультыматум, а цяпер зноў з’явіліся паведамленні пра іх працу.

«Насамрэч рэтранслятары, пра якія казаў прэзідэнт Зяленскі ў чэрвені, пасля гэтага адключаліся. Мы сапраўды бачым цяпер розныя паведамленні пра тое, што, магчыма, некаторыя рэтранслятары зноў пачалі працаваць, але я перакананы, што праз пэўны час яны таксама мусяць быць выключаныя. І наколькі я ведаю ад нашых вайскоўцаў, мы насамрэч на такое развіццё падзеяў і разлічваем».

Пра беларусаў у расійскім палоне

Прэс-сакратар МЗС распавёў, што Украіна намагаецца вяртаць з расійскага палону як украінскіх вайскоўцаў, так і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў складзе ЗСУ. Беларусы ёсць у спісах палонных.

«Гэта значыць, мы іх разглядаем як украінскіх вайскоўцаў незалежна ад грамадзянства і настойваем на вяртанні», — падкрэслівае Ціхі.

Калі ж беларус ці грамадзянін іншай краіны ваюе на баку Расійскай Федэрацыі і трапляе ў палон ва Украіне будучыня яго можа быць рознай, і міжнароднае гуманітарнае права дазваляе розныя сцэнарыі развіцця падзеяў.

«Напрыклад, трапляе да нас у палон грамадзянін краіны Афрыкі, і ён кажа, што не хоча вяртацца ў Расію, а хоча быць рэпатрыяваным, вернутым у сваю краіну. Гэта адзін з магчымых варыянтаў развіцця падзеяў, асабліва калі звяртаецца замежная краіна і просіць вярнуць такога грамадзяніна. Таму могуць быць нават нейкія формы, калі гэты чалавек не вяртаецца ні туды, ні туды», — тлумачыць Ціхі.

Каментары1

  • Лён
    19.09.2026
    І чо? новава он сказал?

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай66

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць