Грамадства22

Швейцарыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

Новыя абмежаванні адпавядаюць санкцыйным мерам, якія Еўрасаюз прыняў 23 красавіка 2026 года ў рамках 20‑га пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Рашэнне Федэральнай рады краіны ўступіла ў сілу 19 верасня 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як адзначаецца ў дакуменце швейцарскіх уладаў, гэтыя меры яшчэ больш збліжаюць санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі з абмежаваннямі, якія дзейнічаюць супраць Расіі.

Санкцыі пашыраюць ужо наяўную забарону на экспарт у Беларусь тавараў, якія могуць спрыяць вайскова-тэхналагічнаму развіццю краіны або прыносіць ёй істотныя прыбыткі.

У фінансавай сферы новыя абмежаванні закранаюць аперацыі з крыптавалютамі і валютамі цэнтральных банкаў, у тым ліку з беларускім рублём.

Акрамя таго, забараняецца выконваць паслугі ў сферы бяспекі Беларусі, яе дзяржаўным органам і дзяржаўным карпарацыям.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    19.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    19.09.2026
    Отец Засандалий, па вяртаньні адкуль ? Працэс супраць, ці да каго ? З чым пачынаць працэс, зь якімі "картамі" на руках. Разгарніце йдэю, калі ласка...

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА41

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна20

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА41

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць