Грамадства22

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў

І гэта не самы вялікі прыз за покерную кар'еру 38‑гадовага Аляксея Бойкі.

Фота: tightpoker.com

Беларус Аляксей Бойка выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў. Турнір Triton Poker Series Jeju II праходзіў у казіно на востраве Чэджу ў Паўднёвай Карэі. Бойка абыграў 131 суперніка.

Прызавы фонд склаў амаль $3,3 мільёна — грошы атрымалі 23 найлепшыя гульцы.

«Гэты турнір патрабаваў шмат удачы», — сказаў беларус. «Часам гэта лепш, чым майстэрства».

Аляксею Бойку 38 гадоў. Ён шмат гадоў грае на турнірах і заваёўвае трафеі. Цяперашні выйгрыш — не самы вялікі ў яго кар'еры.

Так, у сакавіку 2025 года Бойка заняў шостае месца ў турніры NLHE Triton Poker Super High Roller і выйграў 1,288 мільёна даляраў. Праз два месяцы Бойка двойчы папаў у прызы на этапе Triton у Чарнагорыі, агульная сума выплат склала 638 000 даляраў.

Агульныя прызавыя ў турнірах за розныя гады перавысілі 7 мільёнаў даляраў.

Каментары2

  • Бывший политический заключённый
    19.09.2026
    Умничка!
  • Ганка
    19.09.2026
    Важна ня толькі, колькі ён выйграў, але й колькі перад гэтым прайраў. Каб вызначыць чысты прыбытак.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць