Усяго патроху33

У Мінску з'явіўся беларускамоўны музей марозіва ФОТЫ

4 мая ў Galleria Minsk пачаў працу інтэрактыўны музей марозіва «Белы полюс». 10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марожанага і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а таксама марозіва ў падарунак чакае ўсіх наведвальнікаў музея.

Усе наведвальнікі музея змогуць пабываць у копіі кафэ-марозіва, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, паглядзець, як выглядаў самы вялікі пламбір у свеце, апынуцца на фабрыцы, дзе робяць аднайменнае марозіва «Белы полюс», і, вядома, шмат дэгуставаць.

Усе шыльды з гістарычнымі даведкамі напісаныя на беларускай і рускай мовах.
Экскурсія вялася на роднай мове.

Музей «Белы полюс» будзе працаваць на працягу трох месяцаў — з 5 мая па 31 ліпеня. Кошт квітка — 5 рублёў для дарослых і 3 рублі для дзяцей. У гэты кошт таксама ўваходзіць марозіва, якое ўсе наведвальнікі будуць атрымліваць на ўваходзе. Па словах арганізатараў, музей стане месцам не толькі для экскурсій, але яшчэ і для майстар-класаў, адукацыйных лекцый і вечарынак.

На прэзентацыі прысутнічала спявачка Вольга Сацюк.
Пакой для сэлфі і лукаў.

Адрас: пр. Пераможцаў, 9, ГРЦ Galleria Minsk, 6 паверх.

Час працы: штодня з 10.00 да 22.00.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць