Грамадства99

Школьнік са Слуцка атрымаў дыплом на конкурсе Intel за вынаходніцтва новага смартфона

Праект «AirPhone — смартфон новага пакалення» вучня 11-га класа сярэдняй школы №11 Слуцка Уладзіслава Гадалава адзначаны дыпломам III ступені на міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Intel International Science and Engineering Fair 2017 (Intel ISEF 2017), які прайшоў у Лос-Анджэлесе ( ЗША). Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу праект навучэнца са Слуцка таксама заваяваў спецыяльны прыз ад амерыканскай транснацыянальнай кампаніі Oracle, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў праграмнага забеспячэння ў свеце і буйным пастаўшчыком сервернага абсталявання. Кампанія спецыялізуецца на выпуску сістэм кіравання базамі дадзеных, злучнага праграмнага забеспячэння і бізнэс-дадаткаў (ERP- і CRM-сістэм, спецыялізаваных галіновых дадаткаў).

У гутарцы з карэспандэнтам kurjer.info Уладзіслаў Гадалаў распавёў, што ўяўляе сабой яго «AirPhone».

На сёння магчымасці ўсіх смартфонаў, на думку Уладзіслава, абмежаваныя тройкай самых папулярных мабільных аперацыйных сістэм: Android, IOS і Windows Phone.

«Калі ўзяць той жа Android, то ён выкарыстоўваецца ў абсалютна розных смартфонах, што прыводзіць да найгоршай аптымізацыі. Тым самым магчымасці смартфона абмяжоўваюцца яго апаратным забеспячэннем, а гэта істотна павялічвае кошт кампанентаў дэвайса, — тлумачыць Уладзіслаў. — Наш жа «AirPhone» атрымаецца хуткім, тонкім, лёгкім, а галоўнае танным за кошт таго, што ён не выконвае ніякіх вылічальных аперацый, апроч апрацоўкі атрыманай графікі і гуку. А гэта значыць, мы не маем патрэбы ў магутным апаратным забеспячэнні і аўтаматычна зніжаем нагрузку на акумулятар. Такім чынам, аб'ём займанай прасторы ў корпусе, а таксама маса смартфона рэзка змяншаецца ў параўнанні з іншымі флагманскімі мадэлямі. Што тычыцца характарыстык смартфона, то яны таксама становяцца лепш, бо мы можам задаць аддаленаму серверу абсалютна любыя апаратныя магчымасці».

Права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе Intel ISEF Уладзіслаў Гадалаў заваяваў па выніках нацыянальнага адбору (Belarus Science and Engineering Fair), дзе ён стаў адным з пераможцаў. Сваю працу ён рыхтаваў пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі сярэдняй школы №11 Слуцка Уладзіміра Жука. У гэтым годзе ў Лос-Анджэлесе таксама прэзентавала свой праект «Сумнік як перспектыўная сыравіна для нацыянальнай фармакалогіі і энергетыкі» навучэнка 10-га класа гімназіі №1 Жодзіна Аляксандра Кахавец, якая таксама была пераможцай BelSEF.

Каманда юных навукоўцаў з Беларусі прадставіла свае працы на Intel ISEF у пяты раз. З 2013 года беларусы на гэтым прэстыжным міжнародным конкурсе атрымліваюць спецыяльныя прызы і дыпломы ад амерыканскіх кампаній, фондаў і журы. Удзельнікамі конкурсу 2017 года былі 1700 адораных дзяцей з 78 краін свету, якія дэманстравалі свае даследаванні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць