Свет22

Human Rights Watch: Расейскія зьвесткі пра колькасьць ахвяраў — дэзінфармацыя

«Мы наведвалі вайсковы палявы шпіталь у Паўночнай Асеціі, палявы шпіталь у Паўднёвай Асеціі, і дактары паведамлялі нам пра дзясяткі — нават не пра сотні — параненых», — кажа прадстаўніца арганізацыі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, што працуе ў зоне канфлікту, заявіла пра недаставернасьць зьвестак пра колькасьць ахвяраў, што распаўсюджваюць расейскія СМІ.

«Абсалютна няясна, як расейскія ўлады атрымалі гэтыя лічбы! Гэта ня проста неправераныя, гэта недаставерныя зьвесткі! — сказала ў інтэрвію «Новой газете» экспэрт Human Rights Watch Тацьцяна Локшына, якая знаходзіцца ў дадзены момант у Паўднёвай Асеціі. — Прэзыдэнт Мядзьведзеў у кантэксьце жалобы, абвешчанай у Расеі, казаў, што загінулі некалькі тысяч мірных жыхароў у Паўднёвай Асеціі. Але, як правіла, ва ўзброеных канфліктах колькасьць параненых перавышае колькасьць сьмяротных ахвяраў прыкладна ўтрая. Значыць, калі загінула некалькі тысячаў, мы павінны сутыкнуцца зь дзясяткам тысячаў параненых. І нічога падобнага! Мы наведвалі вайсковы палявы шпіталь у Паўночнай Асеціі, палявы шпіталь у Паўднёвай Асеціі, і дактары паведамлялі нам пра дзясяткі — нават не пра сотні — параненых», — кажа прадстаўніца арганізацыі.

«Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва», — такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы арганізацыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць