Грамадства4141

Жыхар Рэчыцы ваюе з чыгункай за беларускую музыку ў цягніках

Не так даўно Андрэй Мядзведзеў узяўся за плэйліст Беларускай чыгункі. Ён ужо даўно заўважыў, што ў беларускіх цягніках гучыць што заўгодна, толькі не беларуская музыка.

Фота Юліі Бальцэвіч

Калі ў чарговай паездцы яму зноў давялося слухаць рускую папсу і шансон, Андрэй запытаўся ў правадніцы, хто за ды-джэйскім пультам. Высветлілася, што песні круціць начальнік цягніка са штабнога вагона.

Здарылася так, што ў Андрэя з сабой якраз былі ноўтбук і калонкі, таму хутка яго вагон слухаў беларускую музыку і, дарэчы, ніхто не скардзіўся.

Прыехаўшы дадому, Андрэй напісаў зварот у Беларускую чыгунку і папрасіў зрабіць плэй-ліст хоць бы на 50% беларускім, раз у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы.

«Інфармуем, што да трансляцыі ў пасажырскіх цягніках дапускаюцца радыёперадачы эфірнага вяшчання на ўчастках устойлівага прыёму FM-дыяпазону, а таксама музычныя кампазіцыі, зацверджаныя спісам аўдыёпраграм для трансляцыі ў пасажырскіх цягніках Мінскага вагоннага ўчастка. У дадзены спіс уключаны кампазіцыі як на рускай, так і на беларускай мовах, — гаворыцца ў адказе жыхару Рэчыцы. — Улічваючы тое, што музычныя кампазіцыі праходзяць адбор, з ліку прызначаных для трансляцыі выключаюцца кампазіцыі з нізкім культурным і інтэлектуальным узроўнем, у тым ліку прапагандуючым «злачынную рамантыку».

Калі Андрэю давялося зноў ехаць цягніком, ён вырашыў правесці музычны эксперымент. Гадзіну ўслухоўваўся ў песні і занатоўваў радкі з прыпеваў: «Номер твой у меня в мобільніке, как магнітік на холодільніке», «Бай-бай, всё мне понятно, бай-бай, топай обратно, твой мір міл і чудесен, но мне он не інтересен», «Прекрасная талія, судьба і любовь моя, за дальними далями искал тебя долго я» і іншае ў тым жа духу.

Цэлая гадзіна — і ніводнай беларускамоўнай песні.

«Буду дасылаць новы зварот, пісаць, каб яны ўсё ж такі круцілі ў цягніках беларускія песні, калі яны ў іх ёсць, бо я асабіста не заўважаў. Калі чую, што нешта грае, спецыяльна прыслухоўваюся: можа якія «Песняры» ці Ярмоленка? Але няма нават гэтых. Цяпер вось «Наві» выйшлі ў фінал «Еўрабачання», чаму б не паставіць сярод тых пугачовых хоць бы «Гісторыю майго жыцця»?» — кажа Андрэй і заклікае іншых таксама дасылаць звароты ў Беларускую чыгунку і патрабаваць беларускія песні.

Гэта не першая перапіска жыхара Рэчыцы з чыгункай. Раней ён ужо дамогся таго, што правадніцы вывучылі элементарныя беларускія словы накшталт «гарбаты», якія трэба ведаць, каб паразумецца з пасажырам.

«Калісьці сайт Беларускай чыгункі не меў беларускай версіі. У прыватнасці, расклад быў толькі па-руску. Калі карыстальнік уводзіў назву горада, дзе ёсць, напрыклад, літары «і» ці «ў», выдавала, што яго папросту не існуе. Пасля некалькіх зваротаў у БЧ мне на электронную скрыню прыйшоў асабісты ліст ад нейкага чалавека, які пісаў, што ён працуе на чыгунцы і таксама хоча, каб у сайта была беларуская версія. Казаў, каб я працягваў змагацца, — прыгадвае Андрэй. — Тады я падключыў Ігара Случака, яшчэ некалькі чалавек, і мы закідалі лістамі кіраўніцтва. І вось ужо два гады, як сайт займеў беларускую версію. То, можа, і з гэтымі песнямі ўсё атрымаецца, і будзем ехаць у беларускіх цягніках па-беларуску».

Каментары41

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл1

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць