Здарэнні11

На трасе М1 у Барысаўскім раёне УАЗ урэзаўся ў калону байкераў 

Відавочцы паведамілі БелТА пра тое, што па меншай меры чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое адбылося ў Барысаўскім раёне ўвечары 16 чэрвеня.

Прыкладна а 19.30 на 434-м кіламетры аўтатрасы Брэст-Мінск-мяжа РФ (М1) каля развязкі Барысаў-Беразіно УАЗ урэзаўся ў калону байкераў, якая рухалася ў кірунку Барысава.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння па меншай меры чатыры матацыклісты атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Трое з іх атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бліжэйшай бальніцы.

На месцы аварыі працавала аператыўна-следчая група. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, вядзецца апытанне сведкаў.

Па некаторых звестках, адзін УАЗ цягнуў на жорсткай счэпцы іншы. У нейкі момант яны пачалі перастраенне у суседнюю паласу, па якой рухаліся сем матацыклістаў. Трое з іх паспелі праехаць, аднак чатыры не паспелі пазбегнуць сутыкнення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць