Грамадства

Беларускія хірургі ўпершыню правялі складаную аперацыю на ўнутраным вуху

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі ўпершыню ў гісторыі беларускай медыцыны правялі аперацыю на ўнутраным вуху, паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

Фота: Мінздароўя

Пацыенткай стала 52‑гадовая жанчына з рэдкім сіндромам Мінора. Пры гэтым захворванні касцяная сценка верхняга паўкруглага канала ўнутранага вуха вытанчаецца, пакуль у ёй не ўтвараецца дэфект. Гэта можа выклікаць моцнае галавакружэнне, шум і пульсацыю ў вуху, а таксама парушэнні раўнавагі.

Раней у Беларусі такіх пацыентаў хірургічна не лячылі, а толькі здымалі сімптомы. Унутранае вуха з'яўляецца вельмі маленькай і далікатнай структурай, якая адказвае за слых і раўнавагу, таму аперацыя патрабуе высокай дакладнасці.

Аперацыю правялі загадчык аддзялення отарыналарынгалогіі для дарослых Іван Гарнастай і навуковы супрацоўнік нейрахірургічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Яўген Пешка. Яны ліквідавалі дэфект верхняга паўкруглага канала праз трансмастаідальны доступ.

Гэта малаінвазіўная методыка: хірургічны доступ ажыццяўляецца праз соскападобны адростак без шырокіх разрэзаў і трэпанацыі чэрапа. Яна дазваляе зменшыць рызыку ўскладненняў, паскорыць аднаўленне і скараціць час знаходжання ў стацыянары.

Медыкі разлічваюць, што пасля першай такой аперацыі методыка будзе ўкаранёная ў практыку і стане даступнай для іншых беларускіх пацыентаў з сіндромам Мінора.

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць