Усяго патроху77

Зарплата прэзідэнта: колькі зарабляюць кіраўнікі дзяржаў

Сусветныя лідары, як правіла, зарабляюць прыкметна больш, чым у сярэднім па краіне. РБК паглядзеў заробкі лідараў некаторых дзяржаў.

Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун - $ 1,76 млн у год

Лі Сянь Лун - старэйшы сын Лі Куан Ю, былога прэм'ера Сінгапура, адказнага за імклівы рост эканомікі краіны і павышэнне паказчыка ВУП на душу насельніцтва. Сянь Лун працягвае палітыку бацькі.

На сённяшні дзень Сінгапур з'яўляецца сталіцай АТЭС — вядучай гандлёва-эканамічнай арганізацыі, на долю якой прыпадае больш за палову насельніцтва Зямлі і міжнароднага гандлю.

Прэзідэнт Швейцарыі Дорыс Лойтхард - $ 437 тыс. у год

Прадстаўніца Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі Дорыс Лойтхард ў студзеня 2017 года ўступіла ў пасаду прэзідэнта ў другі раз, а ўпершыню яна ўзначаліла краіну ў 2010 годзе.

Лойтхард па сумяшчальніцтве ўзначальвае федэральны дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, энергетыкі і сувязі.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул - $ 396 тыс. у год

Малькальм Тэрнбул заняў пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі пасля адстаўкі Тоні Эбата. Да гэтага ён узначальваў Міністэрства навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Аўстраліі, а пазней і Міністэрства сувязі.

Мінімальны ўзровень зарплаты ў Аўстраліі складае $ 23 059 у год.

Прэм'ер-міністр Люксембурга Ксаўе Бэтэль - $ 255 тыс. у год

У 2013 годзе, пасля абрання на пасаду прэм'ер-міністра, Бэтэль заявіў аб намерах узаконіць у Люксембургу аднаполыя шлюбы, а таксама замяніць рэлігійнае навучанне ў школе свецкай этыкай і скараціць выдаткі.

Ксаўе Бэтэль - адзін з нямногіх палітыкаў, якія адкрыта заявілі аб сваёй гомасексуальнасці. У 2015 годзе прэм'ер-міністр узяў шлюб з Гацье Дэстне.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо - $ 253 тыс. у год

Джасцін Трудо - канадскі палітык, лідар Ліберальнай партыі Канады. Яго бацька-П'ер Эліёт Трудо - 15-ы прэм'ер-міністр краіны.

Мінімальны памер заробка ў Канадзе залежыць ад правінцыі, але ў сярэднім складае каля $ 16 800 у год.

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэл - $ 314 тыс. у год

Былы лідар Партыі «зялёных» заняў пасаду кіраўніка Аўстрыі ў 2016 годзе падчас напружаных прэзідэнцкіх выбараў, хоць да апошняга ўсё былі ўпэўненыя ў перамозе яго суперніка - Норберта Хофера.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель - $ 244 тыс. у год

Меркель - першая жанчына на пасадзе канцлера ў гісторыі Германіі, займае пасаду з 2005 года.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль - $ 239 тыс. у год

41-гадовы адвакат ўзначальвае ўрад краіны з восені 2014 года.

Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвэн - $ 235 тыс. у год

Сацыял-дэмакрат Стэфан Лёвэн стаў 43-м прэм'ер-міністрам краіны ў 2014 годзе. Лёвэн крытычна ставіцца да пытання ўступлення краіны ў НАТО, лічачы, што «Швецыя павінна быць свабоднай ад вайсковых альянсаў». «Мы не павінны ўступаць у НАТА», - заявіў ён у інтэрв'ю газеце Sydsvenska Dagbladet.

Прэзідэнт Гватэмалы Джымі Маралес - $ 232 тыс. у год

Выданне Prensa Libre прызнала кіраўніка Гватэмалы Джымі Маралеса найбольш высокааплатным лідарам краін Лацінскай Амерыкі. Яго штомесячны даход, як адзначае выданне, роўны 50 мінімальным заробкам, які ў Гватэмале складае 393 даляры.

Заняўшы пасаду кіраўніка дзяржавы, былы камедыйны акцёр Маралес накіраваў на дабрачыннасць 60% сваёй першай прэзідэнцкай зарплаты, выканаўшы тым самым перадвыбарнае абяцанне аддаваць палову даходу бедным.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - каля $ 153 тыс. у год

Летась прыбытак расійскага прэзідэнта склаў каля $ 153 тысяч.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - $ 1 у год

Дональд Трамп адмовіўся ад прэзідэнцкага заробку ў $ 400 тыс. адразу пасля абрання на пасаду кіраўніка ЗША.

«Па законе я абавязаны ўсё роўна атрымліваць не менш за даляр у год, так што хай будзе даляр», - заявіў ён у эфіры тэлеканала CBS.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — каля $ 54 тыс. у год

Самыя свежыя звесткі пра заробак кіраўніка Беларусі можна ўзяць з дэкларацыі аб даходах за 2014 год, якая публікавалася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з ёй, Лукашэнка атрымаў за год 551 761 258 рубель, што паводле тагачасных курсаў складала каля $ 54 тыс. у год або $ 4,5 тыс. у месяц.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць